Сцяг Гальшанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гальшаны
Беларусь
Зацверджаны 17 ліпеня 2006
Прапорцыя 1:2

Сцяг Гальшанаў — сцяг вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у дрэўкавай верхняй частцы блакітнага колеру размешчаны герб «Ліс» — белая, двойчы перакрыжаваная страла. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча намаляваны гіпацэнтаўр — міфічная фігура каня белага колеру, якая мае галаву, грудзі і рукі чалавека натуральнага колеру, на канцы хвастапашча дракона, якую паражае жоўтая страла з белым апярэннем, выпушчаная з жоўтага лука рукамі самога гіпацэнтаўра.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]