Сцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
| У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Flag of South Africa(англ.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|
| Сцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі | |||
| ПАР | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
Дзяржаўны сцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі - уведзены 27 красавіка 1994 падчас першых свабодных выбараў, якія паклалі канец апартэіду.
У конкурсе па распрацоўцы сцяга прынялі ўдзел сцягазнаўцы, прыватныя асобы, прадстаўнікі розных партый. Была прадстаўлена велізарная колькасць варыянтаў - больш за 7000. Лепшым праектам была прызнана работа Тэа Стыліанідэса і Дзяржаўнага геральдмейсцера рэспублікі Фрэдэрыка Дж. Браўнела. Сцяг прэзентаваны публіцы 14 сакавіка 1994 г. 21 сакавіка 1994 г. ён прыняты, а ўведзены ў красавіку 27 Пракламацыяй Прэзідэнта. У ноч на 28 красавіка новы сцяг быў упершыню урачыста падняты пры велізарным натоўпам народа; таксама ўздымаўся пры інаўгурацыі Нельсана Мандэлы 10 мая.
Сцяг уяўляе сабой сімбіёз мінулага, сучаснасці і будучыні ПАР і складаецца з шасці колераў. Сцяг напоўнены сімвалізмам. Над традыцыйных чырвоным, белым і сінім колерамі, узятых з ранейшага сцяга і ўвасабляюць «белае» мінулае ПАР (а таксама белае насельніцтва краіны), накладзены вілападобны крыж колераў партыі Афрыканскі Нацыянальны Кангрэс: чорнага, жоўтага і зялёнага, закліканых сімвалізаваць карэннае насельніцтва і барацьбу супраць апартэіду. Чорны трохкутнік з жоўтай аблямоўкай быццам «ўразаецца» ў чырвона-бела-сіні сцяг белых, сімвалізуючы барацьбу чорнай большасці за свае правы, перамогу ў гэтай шматгадовай барацьбе і адваяванае месца пад сонцам. Пры гэтым зялёныя палосы (сімвалізуюць т.зв. «каляровых») ляжаць паміж «чорнай» і «белай» зонамі сцяга. У цэлым сцяг сімвалізуе, па задуме стваральнікаў, мульцірасавую будучыню ПАР.
Гістарычныя сцягі [правіць]
На белай паласе сцяга Паўднёва-Афрыканскага Саюза (з 1961 года — Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі), які выкарыстоўваўся з 1928 да 1994 года намаляваны сцягі Вялікабрытаніі, Аранжавай рэспублікі і Трансвааля.
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула пра Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра дзяржаўныя сімвалы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Краіны Афрыкі: Сцягі | |
|---|---|
|
Алжыр | Ангола | Бенін | Батсвана | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет¹ | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Кенія | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Малаві | Малі | Марока | Мазамбік | Намібія | Нігер | Нігерыя | ПАР | Паўднёвы Судан | Руанда | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Самалі | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова ў Азіі |
