Сяргей Яўгенавіч Глазырын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Глазырын)
Сяргей Яўгенавіч Глазырын
Дата нараджэння 1983
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ігар Аляксандравіч Марзалюк

Сяргей Яўгенавіч Глазырын (нар. у 1983 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ў 2005 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2006 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2013 гадах навучаўся ў аспірантуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 20 верасня 2017 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паўстанне 1863 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях». Навуковы кіраўнік - Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

З 2009 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, дацэнтам кафедры гісторыі і турызму, у цяперашні час займае пасаду дацэнта кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе працэсы развіцця антыўрадавага руху 18611863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а таксама асноўныя этапы ўзброенага паўстання 1863 года у гэтых рэгіёнах. Сярод іншага ім вызначаны асноўныя напрамкі і метады дзейнасці розных палітычных і сацыяльных сіл падчас падрыхтоўкі і ажыццяўлення паўстання ў гэтых губернях; акрэслены месца і роля падзей 18611863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў у межах агульнага паўстанцкага руху ў Польшчы, Беларусі і Літве. Таксама займаецца пытаннямі гістарычнага краязнаўства Полацка і Беларускага Паазер’я.

Рэпрэсіі[правіць | правіць зыходнік]

У межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі затрыманы, відаць, раніцай 23 мая 2023 года і асуджаны на 15 сутак арышту[1]. 14 чэрвеня 2023 года звольнены з універсітэта ў межах палітычнага пераследу.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэвалюцыйная сітуацыя 1861–1862 гг. у Віцебскай губерні / С. Я. Глазырын // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2010. – № 7. – С. 35–41.
  • Спроба ўзброенага выступлення ў Віцебскай губерні падчас паўстання 1863 г. / С. Я. Глазырын // Вучоныя запіскі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. - 2011. - Т. 11. – С. 21–27.
  • Праблема этнічнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі ўдзельнікаў паўстання 1863 года на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў / С. Я. Глазырын // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. – 2016. – № 1. – С. 79–83.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]