Сяргей Уладзіміравіч Кавальчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Кавальчук
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Кавальчук
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1978(1978-10-09)[1] (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2003 Беларусь Дынама (Мінск) 161 (29)
2004—2005 Расія СКА-Энергія (Хабараўск) 31 (2)
2005—2010 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 116 (13)
2011—2012 Беларусь Славія (Мазыр) 45 (4)
2013—2014 Беларусь Смаргонь 51 (0)
2015 Беларусь Крумкачы (Мінск) 29 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
2003 Беларусь Беларусь 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 красавіка 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 жніўня 2012

Сяргей Кавальчук (нар. 9 кастрычніка 1978) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час гуляў за мінскае «Дынама». У 2004—2005 гадах правёў паўтара сезона ў хабараўскай «СКА-Энергіі», пасля чаго апынуўся ў салігорскім «Шахцёры», якому дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі.

У пачатку 2011 года перайшоў у мазырскую «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011. У сезоне 2012 страціў месца ў аснове. У лютым 2013 года стаў іграком «Смаргоні». У сезоне 2013 быў асноўным абаронцам каманды. Пакінуў «Смаргонь» у студзені 2015 года[2].

З сакавіка 2015 года стаў рыхтавацца да сезона разам з мінскімі «Крумкачамі». У красавіку 2015 падпісаў з дэбютантамі Першай лігі кантракт[3]. Дапамог клубу па выніках сезона 2015 атрымаць пуцёўку ў Вышэйшую лігу, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе згуляў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1997 Д1 Дынама Беларусь 9 0
1998 Д1 Дынама Беларусь 16 4
1999 Д1 Дынама Беларусь 28 7
2000 Д1 Дынама Беларусь 29 9
2001 Д1 Дынама Беларусь 26 4
2002 Д1 Дынама Беларусь 23 2
2003 Д1 Дынама Беларусь 30 2
2004 Д2 СКА-Энергія Расія 24 1
2005 (1) Д2 СКА-Энергія Расія 7 1
2005 (2) Д1 Шахцёр Беларусь 13 2
2006 Д1 Шахцёр Беларусь 23 3
2007 Д1 Шахцёр Беларусь 19 2
2008 Д1 Шахцёр Беларусь 30 3
2009 Д1 Шахцёр Беларусь 26 3
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 5 0
2011 Д2 Славія Беларусь 27 4
2012 Д1 Славія Беларусь 18 0
2013 Д2 Смаргонь Беларусь 26 0
2014 Д2 Смаргонь Беларусь 25 0
2015 Д2 Крумкачы Беларусь 29 2

Зноскі