Сяргей Фёдаравіч Рубанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Фёдаравіч Рубанаў
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1914(1914-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1987(1987-01-13) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў і Уладзімір Сяргеевіч Рубанаў
Род дзейнасці настаўнік, педагог
Навуковая сфера Педагогіка
Месца працы школа № 10 г. Слуцка
Навуковая ступень (1969)
Альма-матар
Вядомы як дырэктар школы № 10 г. Слуцка
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Сяргей Фёдаравіч Руба́наў[1] (7 кастрычніка 1914, в. Жабыкі, Дубровенскі раён[2] — 1987, Слуцк) — дырэктар школы № 10 Слуцка, заслужаны настаўнік БССР (1957), кандыдат педагагічных навук (1969), Герой Сацыялістычнай Працы. Бацька Аляксандра Рубанава[3] і Уладзіміра Рубанава[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1930 годзе скончыў Ляднянскую сямігодку, працаваў настаўнікам, вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Пасля яго заканчэння працаваў у школах Слуцкага раёна і працягваў завочна вучыцца ў педінстытуце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1939 па 1946 год знаходзіўся ў Савецкай Арміі. Удзельнічаў у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. Удзельнік абароны Ленінграда[3][4].

У 1948 годзе завочна скончыў Маскоўскі дзяржаўны педінстытут[2]. З гэтага года і па студзень 1987 года — дырэктар СШ № 10 горада Слуцка[3].

С. Ф. Рубанаў у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў народнай адукацыі быў у Польшчы, Балгарыі, ГДР, Англіі. Ён вывучаў стан народнай адукацыі і выкладанне матэматыкі, а затым выступаў з паведамленнямі перад настаўнікамі школы і выказваў свае думкі ў артыкулах, надрукаваных у часопісе «Матэматыка ў школе»[4].

Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Слуцку[3].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

С. Ф. Рубанаву першаму з педагогаў Беларусі[4] прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I, II ступені, медалямі. Заслужаны настаўнік БССР (1957). Кандыдат педагагічных навук (1969)[2][3][5]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вопросы рационализации процесса обучения стереометрии в средней школе» (1969)[6]
  • Школа и жизнь. — Мн., 1967.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

З 1988 года сярэдняя школа № 10 Слуцка носіць імя Сяргея Фёдаравіча Рубанава[7].

Зноскі

  1. а б БелЭн 2001.
  2. а б в Биографический справочник. — Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29.
  3. а б в г д Ведущие не по приказу Архівавана 2 лютага 2014. (руск.)
  4. а б в Воспоминания Жуковой А. П. (руск.)
  5. Рубанаў Сяргей Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 423.
  6. Защищённые диссертации Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)
  7. Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 3 октября 1988 г. № 290 О присвоении имени С. Ф. Рубанова средней школе N 10 г. Слуцка(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Биографический справочник. — Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-31-5.
  • Рубанаў Сяргей Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]