Тамаш Казімір Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаш Казімір Сапега
Tomasz Kazimierz Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
4-ы Вялікі абозны літоўскі
1649 — 30 сакавіка 1654
Папярэднік Самуэль Асінскі
Пераемнік Самуэль Камароўскі

Нараджэнне 1621[1][2]
Смерць 30 сакавіка 1654(1654-03-30)[2][3]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Фрыдэрык Сапега[d][2]
Маці Ева са Скашэўскіх[d][2]
Жонка Соф’я з Дарагастайскіх[d][4]
Дзеці няма
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Званне ротмістр

Тамаш Казімір Сапега (1621 — 30 сакавіка 1654, у вайсковым абозе пад Белым Камнем) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, абозны вялікі літоўскі (з 1649).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, у 1635 запісаўся Кракаўскую акадэмію. Пазней выехаў у Італію на вучобу ў Балонню і Падую. Таксама падарожнічаў па Германіі, Франціі і Англіі.

У 1648 стаў ротмістрам гусарскай харугвы. Удзельнічаў у бітве пад Піляўцамі. У 1649 знаходзіўся пад Зборавам, атрымаў пасаду абознага літоўскага. У 1650 на чале казацкай харугвы ўдзельнічаў у бітве пад Берасцечкам, дзе быў двойчы паранены.

Памёр 30 сакавіка 1654 года ў вайсковым абозе пад Белым Камнем.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Евы Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Крыштафа Францішка і Аляксандра Казіміра.

Ажаніўся ў 1647 годзе з Соф’яй Дарагастайскай (1635—1653), дачкой чашніка літоўскага Уладзіслава Дарагастайскага. Праз гэты шлюб атрымаў спадчыну згаслага роду Дарагастайскіх (Дарагастаі, Мураваную Ашмянку і іншыя маёнткі). Дзяцей не пакінуў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]