Таміслаў Іванчыч
Таміслаў Іванчыч | |
---|---|
|
|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] |
Дзейнасць | багаслоў, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, каталіцкі святар |
Нараджэнне |
30 верасня 1938[1] |
Смерць |
17 лютага 2017[2][3] (78 гадоў) |
Таміслаў Іванчыч (харв.: Tomislav Ivančić; 30 лістапада 1938, Давар — 17 лютага 2017, Заграб) — каталіцкі святар, доктар багаслоўя, дэкан, прафесар Заграбскага ўніверсітэта, заснавальнік агіятэрапіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іванчыч вывучаў філасофію і тэалогію ў Заграбе і Рыме. У 1966 годзе ён быў пасвечаны на святара Заграбскай архідыяцэзіі. Пасля сканчэння дактарата ў Папскім універсітэце ў 1971 ён вярнуўся ў Заграб.
У 1975 годзе стаў прафесарам каталіцка-тэалагічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта, узначаліў кафедру фундаментальнай тэалогіі. Займаўся філасофіяй, тэалогіяй і літаратурай, шукаў новыя спосабы евангелізацыі; з патрэбы развіцця духоўнай тэрапіі, неаддзельнай ад саматычнай і псіхіятрычнай тэрапіі чалавека пры комплексным лячэнні чалавека вывеў метад агіятэрапіі і ў 1990 годзе заснаваў Цэнтр духоўнай дапамогі дзеля практыкавання агіятэрапіі.
У 1983 годзе стаў канонікам Заграбскага мітрапольнага сабора. У 1998—2001 гадах — дэкан каталіцка-тэалагічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта. У 2001 годзе быў абраны на пост рэктара ўніверсітэта, але з прычыны хваробы не здолеў выконваць рэктарскія функцыі.
З 2004 года — член тэалагічнай камісіі Ватыкана.
Аўтар шматлікіх кніг на каталіцкую тэматыку, якія былі перакладзены на замежныя мовы. Быў сябрам Таварыства харвацкіх літаратурных перакладчыкаў, рэдактарам і аўтарам шматлікіх нацыянальных і міжнародных каталіцкіх часопісаў.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 лістапада 2019.
- ↑ Preminuo mons. dr. Tomislav Ivančić Праверана 24 лютага 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Tomislav Ivančić // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ а б http://www.vecernji.hr/hrvatska/preminuo-mons-dr-tomislav-ivancic-1150302 Праверана 24 лютага 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
- Дактары багаслоўя
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Бродска-Посаўскай жупаніі
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Заграбе
- Асобы
- Багасловы Харватыі
- Постаці харвацкага каталіцтва
- Пісьменнікі Харватыі
- Педагогі Харватыі
- Выкладчыкі Заграбскага ўніверсітэта
- Хрысціянскія пісьменнікі
- Каталіцкія багасловы
- Дэканы