Трусінае малако

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трусінае малако
Натуральны прадукт выраблены з Трусы

Трусінае малако — натуральнае прыроднае  (руск.) матчына малако, якое выпрацоўваецца ў выглядзе сакрэту  (руск.) малочных залоз млекакормячых трусамі для кармлення сваіх нованароджаных трусянят. Малако свойскіх трусоў (Oryctolagus cuniculus domesticus) можна збіраць  (руск.), яго выкарыстоўваюць як дыетычны касметычны і лекавы сродак.

Натуральная лактацыя[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівую важнасць малако самкі труса прадстаўляе для трусянят першыя тры-чатыры тыдні пасля нараджэння, весь гэты тэрмін яны харчуюцца выключна ім, таму яго колькасць і якасць вызначаюць іх будучае здароўе. Звычайна ў памёце нараджаецца 7-8 трусянят, калі іх колькасць большая, то некаторыя асобіны будуць атрымліваць недастатковае харчаванне, адставаць у развіцці і нават могуць загінуць[1].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Склад малака некаторых сысуноў
Складнікі Трусы Чалавек Карова Авечка Каза Кабыла Паўночны алень
Вада 69,5 % 87,2 % 87,5 % 82,7 % 86,6 % 90,1 % 66,9 %
Вугляводы ? 7,0 % 4,8 % 6,3 % 3,9 % 5,9 % 2,8 %
Тлушчы 10,45 % 4,0 % 3,5-4,2 % 5,3 % 3,7 % 1,5 % 16,9 %
Бялкі 15,51 % 1,5 % 3,5 % 4,6 % 4,2 % 2,1 % 16,9 %
Мікраэлементы 2,59 % 0,3 % 0,7 % 0,9 % 0,8 % 0,4 % 1,2 %

Малако трусаў утрымлівае ў чатыры разы болей бялка і ў тры разы болей мінеральных рэчываў, чым каровіна, у выніку чаго не толькі выклікае хуткі рост і развіццё трусянят, але і мае перспектывы выкарыстання чалавекам як біядадатак да харчавання[1].

Самка труса вылучае малако на працягу 40-45 дзён, а пры ўшчыльненых акотах — 27-28 дзён. За 2-5 дзён да акоту вылучэнне малака звычайна спыняецца. За лактацыю самка вылучае да 5 кг малака, прычым першыя чатыры дні — малозіва, у якім змяшчаецца сухога рэчыва — 26,5 %, бялку — 11,5 %, тлушчу — 11,9 %, попелу — 1,5 %[2].

Малако ў трусаў белага колеру, без паху, сметанковай кансістэнцыі. У залежнасці ад перыяду лактацыі, сезона года, кармлення і іншых фактараў хімічны склад трусінага малака змяняецца, аднак у сярэднім яно змяшчае,%: бялку — 12,9, тлушчу — 15, попелу — 2,4, у тым ліку кальцыя — 0, 64, фосфару — 0,44.

Даенне[правіць | правіць зыходнік]

Для атрымання малака наванароджаных трусянят адсаджваюць у другія гнёзды і праводзяць штодзённыя даенні малочных трусіх. За суткі можна атрымаць да 300 грам малака[3]. Мяркуецца, што можна селекцыйна  (руск.) атрымаць пароды трусаў, у якіх вытворчасць малака будзе павялічанай[4].

З цяжкасцяў малочнага трусаводства варта адзначыць неабходнасць арганізацыі замены харчавання для наванароджаных адсаджаных трусянят, для чаго, у прыватнасці, спрабуюць выкарыстоўваць штучныя сумесі заменнікаў малака для катоў і сабак[5]. Таксама існуе неабходнасць у распрацоўцы спецыяльных клетак з даільнымі апаратамі[4].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Пакуль даследванняў бяспечнага і карыснага ўжывання малака трусаў чалавекам бракуе, але гледзячы на зыходныя даныя пра яго склад лічыцца, што ў перспектыве яго можна будзе выкарыстоўваць для лячэння страўнікава-кішачных захворванняў і ў касметалогіі[4].

У Нідэрландах створаны аўтаматызаваныя малочныя трусафермы, дзе разводзяць генна-мадыфікаваных трусаў. З іх малака атрымліваюць каштоўны бялок, а таксама даюць яго людзям пасля трансплантацый для прадухілення імуннага адказу на донарскія органы[4]. Таксама з малака генна-мадыфікаваных трусаў атрымліваюць ферменты, ужыванне якіх з'яўляецца адзіным спосабам дапамагчы людзям з хваробай Помпэ  (руск.)[6].

Зноскі

  1. а б Чем отличается молоко крольчихи? (руск.)
  2. Молоко крольчихи свойства (руск.)
  3. Ludwiczak A, Składanowska-Baryza J, Kuczyńska B, Sell-Kubiak E, Stanisz M, Skrzypczak E. Unveiling the attributes of rabbit milk. Animal. 2023 Jun;17(6):100848. doi: 10.1016/j.animal.2023.100848. Epub 2023 May 11. PMID: 37263129.
  4. а б в г Появились молочные кроликофермы. Реалии и перспективы. (руск.)
  5. Akuzawa M, Matsunuma N, Suzuki Y. Hand-rearing of rabbits using rabbit milk and commercial milk powder, Teo milk (author’s transl). Jikken Dobutsu. 1978 Oct;27(4):427-9. Japanese. doi: 10.1538/expanim1978.27.4_427. PMID: 720393.
  6. Van den Hout JM, Reuser AJ, de Klerk JB, Arts WF, Smeitink JA, Van der Ploeg AT. Enzyme therapy for pompe disease with recombinant human alpha-glucosidase from rabbit milk. J Inherit Metab Dis. 2001 Apr;24(2):266-74. doi: 10.1023/a:1010383421286. PMID: 11405345.