Тырынф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікены і Тырынф*
Mycenae and Tiryns**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Tiryns general view.jpg
Тып культурны
Крытэрыі i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 1
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1999  (23 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Тырынф (стар.-грэч.: Τίρυνς) — археалагічны помнік на поўдні Грэцыі ў 15 км на поўдзень ад Мікен, які адносіцца да перыяду Мікенскай цывілізацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тырынф як адзін з галоўных цэнтраў Мікенскай цывілізацыі ўзгадваўся ў пісьмовых крыніцах Старажытнай Грэцыі. Ужо Гамер казаў пра яго моцныя сцены. З Тырынфам звязаныя міфічныя цыклы пра Геракла і Персея.

Раскопкі Тырынфа пачаліся ў 1831 г. У 1876 г. Генрых Шліман прыняў старажытныя сцены за сярэднявечныя і ледзь не разбурыў іх для далейшых пошукаў на іх месцы. Далейшыя раскопкі праводзіліся нямецкімі археолагамі да 1938 г. Пасля II Сусветнай вайны раскопкамі распараджаліся ўлады Грэцыі.

Археалогія[правіць | правіць зыходнік]

Раскопкі паказалі, што паселішча на месцы Тырынфа ўзнікла ў неаліце, аднак яго росквіт прыйшоўся на бронзавы век, перыяд панавання ахейцаў.

У друг. пал. II тыс. да н. э. быў ўзведзены акропаль, які ўяўляў сабою ўмацаваную на пагорку рэзідэнцыю манарха. Яго будаўніцтва праходзіла ў тры этапы:

  • 1500-1400 гг. да н. э.
  • 1400-1300 гг. да н. э.
  • 1300-1200 гг. да н. э.

Пад час уварвання дарыйцаў Тырынф панёс моцныя страты, але археолагі ўпэўнены, што палац быў бесперапынна населены да VIII ст. да н. э. У класічны перыяд горад меў ужо другараднае значэнне. У 468 г. да н. э. ён быў разбураны Аргасам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 941
рус.англ.фр.