Тэадор Кёрнер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тэадор Кёрнер
Theodor Körner
Тэадор Кёрнер
сцяг
5-ы федэральны прэзідэнт Аўстрыі
21 чэрвеня 1951 — 4 студзеня 1957
Папярэднік: Карл Рэнер
Пераемнік: Адольф Шэрф
 
Партыя: SPÖ
Нараджэнне: 23 красавіка 1873(1873-04-23)
Уйсёнь, Комарам-Эстэргам, Венгрыя
Смерць: 4 студзеня 1957(1957-01-04) (83 гады)
Вена, Аўстрыя

Тэадор Кёрнер, эдлер (дваранскі тытул) фон Зігрынген (ням.: Theodor Körner Edler von Siegringen, 23 красавіка 1873 — 4 студзеня 1957) — аўстрыйскі палітык, прэзідэнт Аўстрыі ў 1951—1957 гадах.

Ранняя біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Уйсёне (прыгарадзе сучаснага Камарам), у сям’і афіцэра аўстра-венгерскай арміі, наведваў ваенную школу, ваенную акадэмію і ў 1894 г. стаў лейтэнантам. Паступіў на службу ў якасці афіцэра ў горадзе Аграм (цяперашні Заграб) і да 1904 г. даслужыўся да маёра. У гэтым жа годзе паступіў на службу ў аўстрыйскі генеральны штаб. У Першую сусветную вайну быў адным з актыўных камандуючых на італьянскім фронце. Скончыў ваенную кар’еру ў 1924 г. у чыне генерала.

Палітычная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Заўсёды зацікаўлены палітыкай Кёрнер стаў членам SPÖ і быў абраны ў парламент у 1924 годзе. Адначасова пачаў працу над арганізацыяй Рэспубліканскага шуцбунда, у якім выступаў за правядзенне незалежнай і радыкальнай палітыкі. Ён быў старшынёй Бундэсрата ў перыяд паміж снежнем 1933 і лютым 1934 г.

Грамадзянская вайна ў Аўстрыі і ўсталяванне аўстрафашысцкай дыктатуры спынілі кар’еру Кёрнера як палітыка. Ён быў арыштаваны, як і многія яго аднапартыйцы, аўтарытарным урадам, які забараняў усе апазіцыйныя партыі. Пасля аншлюсу Аўстрыі, падчас Другой Сусветнай вайны Кёрнер быў зноў арыштаваны, на гэты раз ужо нацыстамі.

Пасля вайны, 17 красавіка 1945 г., Кёрнер быў прызначаны савецкімі акупацыйнымі войскамі ў Аўстрыі часовым бургамістрам Вены. Кёрнер адказваў за перабудову і аднаўленне сталіцы, якая моцна пацярпела падчас вайны. Пасля смерці Карла Рэнера яго партыя прапанавала Кёрнера ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аўстрыі, і Кёрнер выйграў выбары, атрымаўшы крыху больш, чым 51 працэнт. Ён стаў першым прэзідэнтам краіны, абраным прамым галасаваннем. Кёрнер памёр падчас свайго тэрміну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.244