Першая Аўстрыйская Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Першая Аўстрыйская Рэспубліка
ням.: Republik Österreich

Flag of Austria.svg
 
Lajtabánság zászlaja.jpg
1919 – 1934


Flag of Austria.svg
Flag of Austria.svg Austria Bundesadler 1919-1934.svg
Сцяг Першай Аўстрыйскай Рэспублікі Герб Першай Аўстрыйскай Рэспублікі
Гімн
Deutschösterreich, du herrliches Land
Federal State of Austria (1938).svg
Сталіца Вена
Мова нямецкая
Валюта Аўстрыйская крона (1919-1924),
Аўстрыйскі шылінг (1924-1938)
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
 -  Карл Зайц (першы)
Гісторыя Аўстрыі
Austria Bundesadler.svg

Дагістарычная Аўстрыя
Герцагства Аўстрыя
Эрцгерцагства Аўстрыя
Свяшчэнная Рымская імперыя
(Габсбургская манархія)
Аўстрыйская імперыя
Аўстра-Венгрыя
(Цыслейтанія)
Нямецкая Аўстрыя
Першая рэспубліка
Грамадзянская вайна
Федэратыўная Дзяржава Аўстрыя
Аншлюс
Остмарк
Саюзная акупацыя
Другая рэспубліка

Пе́ршая Аўстры́йская Рэспу́бліка (ням.: Die Erste Republik, афіцыйная тагачасная назва — Рэспу́бліка А́ўстрыя, ням.: Republik Österreich) — гістарыяграфічная назва дзяржавы на тэрыторыі сучаснай Аўстрыі, якая існавала ў перыяд паміж падпісаннем Сен-Жэрменскага дагавору, паводле якога Нямецкая Аўстрыя адмовілася ад курсу на ўваход у склад Германіі, і ўстанаўленнем Федэратыўнай Дзяржавы Аўстрыя, абвешчанай у 1934 дыктатарскім урадам Энгельберта Дольфуса і аб'яднаннем «Айчынны фронт».

Перыяд існавання дзяржавы адзначыўся, у прыватнасці, барацьбой між левымі і правымі сіламі, што прывяло да Ліпеньскага паўстання 1927 года і грамадзянскай вайны ў Аўстрыі.

У 1920 годзе прынятая Канстытуцыя Аўстрыі, якая зазнавала змены ў 1929 годзе.

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе Нямецкая Аўстрыя падпісала пасляваенную Сен-Жэрменскі дагавор, чым пагадзілася на змену афіцыйнай назвы (прыбіраўся прыметнік «Нямецкая») і на адданне шэрагу памежных тэрыторый, у тым ліку і населеных немцамі, іншым краінам: Судэцкі рэгіён адышоў да Чэхаславакіі, ЦірольІталіі, паўднёвыя часткі — Каралеўству Югаславія.

Дамова што стала прычынай незадавальнення нямецкага насельніцтва Аўстрыі, на думку якіх у дачыненні да Аўстрыі былі парушаныя ўмовы Вільсанаўскіх «14 пунктаў», якія прадугледжвалі ў тым ліку і права на самавызначэнне ўсіх народаў.

Тым не менш, нягледзячы нават на наяўнасць тэрытарыяльных стратаў, некаторыя памежныя рэгіёны Аўстырі заставаліся прадметам тэрытарыяльных спрэчак. Так, паўднёвы ўсход зямлі Карынтыя, населены пераважна славенцамі, меў шанц да далучэння да новай сербска-харвацка-славенскай дзяржавы, аднак мясцовы рэферэндум, праведзены 20 кастрычніка 1920 года паказаў, што большасць мясцовага насельніцтва, у тым ліку і мясцовыя славенцы, жадае застацца ў складзе Аўстрыі. Іншай спрэчнай тэрыторыяй стаў Бургенланд, які, нягледзячы на нямецкую большасць у насельніцтве, з 1647 года ўваходзіў у склад Венгрыі (уваходзячы ў яе склад нават у часы існавання Венгрыі як часткі Аўстра-Венгрыі) і з-за гэта аспрэчваўся Венгрыяй. Аднак Сен-Жэрменскі дагавор замацавала гэты рэгіён за Аўстрыяй і ў 1921 годзе ён канчаткова зацвердзіўся як частка гэтай краіны. Тым не менш, горада Шопран (ням. назва Одэнбург) апынулася ў складзе Венгрыі.

Палітычнае развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны Аўстрыя кіравалася палітычнай кааліцыяй правых і левых рухаў. Гэтая кааліцыя здолела прыйсці да стварэння шэрагу прагрэсіўных на той момант сацыяльна-эканамічных і рабочых пакетаў законаў. У 1920 годзе кааліцыя прыняла Канстытуцыю краіны. Але кіраванне дзяржавай ускладнялі пераход важных эаканамічных раёнаў у склад іншых дязржаваў і залежнасць некаторых новых дзяржаў ад банкаў Вены.

Пасля 1920 года ва ўрадзе краіны дамінавала хрысціянска-сацыяльная партыя, якая мела цесныя сувязі з Каталіцкай царквой і выступала супраць інкарпарацыі ў склад Германіі[1]. Канцлер партыі, Ігнац Зайпэль, спрабаваў зладзіць палітычны саюз паміж царквой і прамыслоўцамі. Нягледзячы на наяўнасць палітычнай партыі, якая мела трывалую большасць пры ўладзе, палітыка дзяржавы была параўнальна жорсткай, а між левымі і правымі партыямі пачаліся ваенізаваныя сутыкненні. У 1927 годзе левыя партыі распачалі пратэсты супраць правых ваенізаваных фарміраванняў, па віне якіх загінуў адзін чалавек і дзіця. Гэтае паўстанне было гвалтоўна здушана з дапамогай паліцыі, у выніку якога загінула некалькі чалавек. Эскалацыя гвалту ў краіне працягвалася ажно да пачатку 1930-х гадоў, калі канцлерам краіны стаў Энгельберт Дольфус.

Аўстрафашызм[правіць | правіць зыходнік]

З прыходам на пасаду канцлера член Хрысціянска-сацыяльнай партыі Энгельберта Дольфуса ў 1932 годзе ўнутраная палітыка краіны пачала схіляцца развіцця дыктатуры, цэнтралізацыі і праяваў фашызму. У 1933 годзе Дольфус, скарыстаўшыся памылкай у парламенцкім заканапраекце, распусціў Нацыянальны савет і заявіў пра сканчэнне дзеяння парламенту.

Аднак тагачасны ўрад знаходзіўся ў палітычнай канкурэнцыі з Аўстрыйскай нацысцкай партыяй, якая ставіла на мэце далучэнне Аўстрыі да тагачаснай Германіі. Праграма Аўстрыйскае нацысцкай партыі адрознівалася ад палітычнае праграмы Дольфуса, які не жадаў далучэння краіны да Германіі. Урад Дольфуса, спрабуючы перацягнуць на свой бок палітычную ініцыятыву, пачаў спробы звязаць аўстрыйскую гісторыю з Каталіцкай царквой, каб такім чынам паказаць прычыну для неўваходжання ў склад Германіі, якая з'яўлялася пераважна пратэстанцкай краінай. Тым не менш, гвалт у краіне працягваўся і ён перарос у грамадзянскую вайну паміж трыма бакамі: нацыстамі, сацыялістамі і аўстрафашыстамі.

1 мая 1934 года Дольфус устанавіў у Аўстрыі аднапартыйную сістэму ўлады, на чале якой стаў Фронт Айчыны, кіраваны Энгельбертам Дольфусам; у гэты ж дзень была абвешчаная г.зв. майская Канстытуцыя. Федэрацыйны лад краіны і, адпаведна, паўнамоцтвы федэральных органаў улады былі згорнуты, выбары ў Нацыянальны савет былі скасаваныя, а яе члены былі замененыя нявыбарнымі членамі новых структур: Дзяржаўнага савета, Федэральнае культурнага савета, Федэральнай эканамічнай радай і Зямельнай радай. На практыцы законы прымаліся непасрэдна канцлерам і прэзідэнтам. Пад поўны кантроль дзяржавы трапілі зносіны паміж работнікамі і працадаўцамі, пачаліся рэпрэсіі супраць нацыстаў і ўвогуле пранацысцкіх рухаў. Своеасаблівай помстай нацыстаў стала забойства Дольфуса 25 ліпеня 1934 года[2].

Гэтае забойства незадаволіла Італію, якая на той час таксама кіравалася фашысцкім урадам. Тагачасная Італія мела добрыя зносіны з Аўстрыяй і абяцала аўстрафашысцкаму ўраду дапамогу ў выпадку ўварвання Германіі (напрыклад, падтрымка Італіі прадухіліла патэнцыйнае далучэнне Аўстрыі ў 1934 годзе).

Пераемнік Дольфуса, Курт Шушніг, захаваў забарону на дзейнасць нацысцкай партыі ў Аўстрыі, аднак разам з гэтым наогул забараніў дзейнасць усіх правых ваенізаваных фарміраванняў у 1936 годзе.

Аншлюс[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе Гітлер атрымаў згоду Італіі па пытанні інкарпарацыі Аўстрыі і даў зразумець пра свае намеры атрымаць кантроль над краінай. Шушніг спрабаваў пазбегнуць вайны з Германіяй і арганізаваў рэферэндум па пытанні далучэння да Германіі або незалежнасці Аўстрыі, пры гэтым Шушніг спрабаваў арганізаваць перамогу пранезалежнага пункту гледзішча. На гэтыя абставіны Гітлер адказаў ультыматумам адстаўкі Шушніга 11 сакавіка і ўварвання ў выпадку нязгоды, у выніку чаго Шушніг быў вымушаны згадзіцца.

Шушніга змяніў на пасадзе лідар аўстрыйскіх нацыстаў Артур Зайс-Інкварт, на наступны дзень нямецкія войскі ўвайшлі ў Аўстрыю. 13 сакавіка Першая Аўстрыйская Рэспубліка была афіцыйна скасавана, а яе тэрыторыя стала часткай Германіі ў выніку аншлюсу (палітычнага саюза).

Спіс канцлераў Першай Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

19181920 Карл Рэнер
19201921 Міхаэль Майр
19211922 Ёхан Шобер
1922 Вальтэр Брайскі
1922 Ёхан Шобер
19221924 Ігнац Зейпель
19241926 Рудольф Рамек
19261929 Ігнац Зейпель
1929 Эрнст Штрэерувіц
19291930 Ёхан Шобер
1930 Карл Вогайн
19301931 Ота Эндэр
19311932 Карл Бурэш
19321934 Энгельберт Дольфус
1934 Эрнст Рудыгер Штархемберг (в. а.)
19341938 Курт Шушніг
1938 Артур Зейс-Інкварт

Зноскі