Курт Вальдхайм
| Курт Вальдхайм Kurt Waldheim |
|||||||
![]() |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 8 ліпеня 1986 — 8 ліпеня 1992 | |||||||
| Папярэднік: | Рудольф Кірхшлегер | ||||||
| Пераемнік: | Томас Клесціль | ||||||
|
|||||||
| 1 студзеня 1972 — 31 снежня 1981 | |||||||
| Папярэднік: | У Тан | ||||||
| Пераемнік: | Хавьер Перэс дэ Куэльяр | ||||||
| Партыя: | Аўстрыйская народная партыя | ||||||
| Адукацыя: | 1) Дыпламатычная акадэмія Вены 2) Венскі ўніверсітэт |
||||||
| Веравызнанне: | Каталіцтва | ||||||
| Нараджэнне: | 21 снежня 1918 Санкт-Андрэ-Вердэрн, Нямецкая Аўстрыя |
||||||
| Смерць: | 14 чэрвеня 2007 Вена, Аўстрыя |
||||||
| Жонка: | Элізабет Вальдхайм | ||||||
| Дзеці: | 3 | ||||||
| Аўтограф: | |||||||
| Узнагароды: |
|
||||||
Курт Ёзэф Вальдхайм (ням.: Kurt Josef Waldheim; 21 снежня 1918, Санкт-Андрэ-Вердэрн, Германская Аўстрыя – 14 чэрвеня 2007, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дыпламат і палітык, 4-ы Генеральны сакратар ААН (1972—1981), Прэзідэнт Аўстрыі (1986—1992). Доктар юрыдычных навук (1944).
Біяграфія [правіць]
Курт Вальдхайм нарадзіўся ў пасёлку Санкт-Андрэ-Вердерн, Ніжняя Аўстрыя. Яго бацька, чэх па паходжанні, насіў прозвішча Вацлавік (Waclavik), але ў год нараджэння Курта, пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі, змяніў яе на нямецкую.
Пасля заканчэння школы служыў у аўстрыйскай арміі ў 1936—1937 гадах. Пасля аншлюсу Аўстрыі ў 1938 годзе ўступіў у шэрагі Нацыянал-сацыялістычнай студэнцкай лігі Германіі (NSDStB). Праз некаторы час пайшоў добраахвотнікам у СА.
Падчас Другой сусветнай вайны служыў у вермахце, ваяваў на ўсходнім фронце. У 1941 годзе быў паранены. У сваёй аўтабіяграфіі, якая выйшла ў 1985 годзе, сцвярджаў, што пасля ранення быў вызвалены ад службы на фронце і пакінуты час вайны прысвяціў вучобе ў Венскім універсітэце. Аднак пазней знайшліся дакументы і сведчанні, якія даказваюць, што яго ваенная служба працягвалася да 1945 года. У 1945 годзе ён сапраўды атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі ў Венскім універсітэце. У 1944 годзе ажаніўся.
Пасля заканчэння вайны Курт Вальдхайм паступіў на дыпламатычную службу: працаваў назіральнікам і прадстаўніком Аўстрыі ў ААН, паслом у Канадзе, міністрам замежных спраў Аўстрыі.
Гл. таксама [правіць]
| Генеральныя сакратары Лігі Нацый і ААН | ||
|---|---|---|
| Ліга Нацый (1919 – 1946) |
Джэймс Эрык Драманд • Жазеф Луі Ан Авеноль • Шон Лестэр | |
| ААН (з 1945) |
Глэдвін Джэб (в. а.) • Тругвэ Лі • Даг Хамаршольд • У Тан • Курт Вальдхайм • Хавьер Перэс дэ Куэльяр • Бутрас Бутрас-Галі • Кофі Анан • Пан Гі Мун | |
Шаблон:Міністры замежных спраў Аўстрыі
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна Пія IX
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Узнагароджаныя медалем «За зімовую кампанію на Усходзе 1941-1942»
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Асобы
- Прэзідэнты Аўстрыі
- Генеральныя сакратары ААН
- Паслы Аўстрыі ў Канадзе
- Кандыдаты ў прэзідэнты Аўстрыі
- Міністры замежных спраў Аўстрыі
- Пастаянныя прадстаўнікі Аўстрыі пры ААН
- Члены Аўстрыйскай народнай партыі
- Асобы нон грата
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
