Тэўтоны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тэўтоны, тэўтонцы (лац.: Teutoni, Teutones) — старажытнагерманскія плямёны, якія жылі на заходнім узбярэжжы Ютландыі і ў нізоўі р. Эльба.

У канцы II ст. да н. э. зрушыліся з Ютландскага паўвострава на поўдзень і ўварваліся ў Галію, злучыўшыся з кімврамі, затым разам з імі і іншымі плямёнамі накіраваліся ў Паўночную Італію. Гэтае ўварванне з'явілася «першай хваляй» нашэсця варвараў на Старажытны Рым.

У 102 да н. э., нягледзячы на лікавую перавагу, былі цалкам пабітыя 30-тысячным войскам рымскага вайскавода Гая Марыя пры Аквах Секстыевых (Aquae Sextiae, старажытнарымскае паселішча паўночней Масіліі (цяпер г. Экс у дэпартаменце Праванс блізу Марселю, Францыя). Пасля гэтага згадванне аб тэўтонцах як плямёнах знікае.

Слова «тэўтонцы» ужывалася часам і для пазначэння германцаў наогул.


[правіць] Гл. таксама

Шаблон:Германцы

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах