Удзельнік:ZlyiLev/ЧАРНАВІК

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ZlyiLev/ЧАРНАВІК

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Пу́цін (; нарадзіўся 7 кастрычніка 1952 года) — расейскі дзяржаўны дзеяч, з 8 мая 2012 года — прэзідэнт Расейскай Фэдэрацыі. Другі прэзідэнт Расійскай Фэдэрацыі з 7 мая 2000 года па 7 мая 2008 года (па адстаўцы прэзідэнта Ельцына выконваў абавязкі прэзідэнта з 31 снежня 1999 па 7 мая 2000 года). Старшынёй Рады бясьпекі РФ. У 2008—2012 гадах — прэм’ер-міністр і кіламетр, а таксама Каленбэрг. Ён не мае дзяцей. Неадназначнасцей. сімвалам. Зацверджаны. Адбылося вяселле. Разуменне. Афармленне. Прычыны выдалення. Феномен. Акцыяў было шмат, а таксама фальсіфікацый, акцыяў і акцыяў, акрамя таго, маніпуляцый. Французскі. Фізічны. Фэдэрацыя федэратыўная. Фландрыя. Сьцены будынкаў. З’яўленне і аб’яднанне. Зьнік у 2009. Запланаваны план. Саюз Эўразьвяз саюз саюза. Дзеяч дзеячоў дзеячамі дзеяча дзеячка дзеяч дзеячка дзеячамі Дзеячкі. Належыць, належаў, належыш, належала. Менш за найменшы меншага Кларк Ўорнер. Ўвайшоўшы ва Ўзросце Ўпаў. Тэкста тэкста,. тэкставы.

21 красавіка 2021 года ў пасланні Фэдэральнаму сходу згадаў пра Беларусь у кантэксце нібыта прадухілінай з удзелам ФСБ спробы зрынання рэжыму Лукашэнкі як пра кантраляваную Расіяй тэрыторыю, на якой Расія будзе вызначаць, што ёсць дзяржаўным пераваротам, а што — не[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). Згодна з уласным адказам падчас перапісу насельніцтва, расеец паводле нацыянальнай прыналежнасці.

Бацька — Уладзімер Сьпірыдонавіч Пуцін (23.02.1911 — 02.08.1999), служыў на падводным флоце, удзельнік нямецка-савецкай вайны, па вайне працаваў на заводзе. Маці — Марыя Іванаўна Пуціна (народжаная Шэломава) (17.10.1911 — 06.07.1998), паходзіла з вёскі Зарэчча, дзе і пазнаёмілася з Уладзімірам Сьпірыдонавічам. Дзед Уладзіміра Пуціна — Сьпірыдон Іванавіч (19.12.1879—8.03.1965), працаваў кухарам Леніна і Сталіна. Прадзед па бацькоўскай лініі — Іван Пуцін, ураджэнец вёскі Памінава Цьвярской вобласьці. Уладзімер Пуцін у дзяцінстве Продкі У. У. Пуціна па бацькаўскай і мацярынскай лініі (Пуціны, Шэломавы, Чурсанавы, Буянавы, Фаміны і іншыя) на працягу па меншай меры 300 гадоў былі сялянамі Цвярскога павета. Найбольш ранні вядомы продак У. У. Пуціна згаданы ў 1627—1628 гадах у Пісцовай кнізе Цвярскога павета. Гэта Якаў Нікіцін — бабыль вёскі Барадзіно прыходу вёскі Тургінава, вотчыны баярына Івана Нікіціча Раманава, дзядзькі цара Міхаіла Фёдаравіча.

У кнізе «От первого лица» («Ад першае асобы»), біяграфіі Пуціна паводле ягоных інтэрв’ю ў расейскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзідэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.

У 1975 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і паступіў на службу ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, з 1985 па 1990 год працаваў агентам савецкае выведкі ў НДР (Усходняй Германіі). Пад прыкрыццём займання пасады кіраўніка Дома савецка-нямецкага сяброўства ў Дрэздэне загадваў у КДБ сачэннем за савецкімі студэнтамі ў НДР[2].

У 1990 годзе вярнуўся ў Расію, працаваў памочнікам рэктару Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэту па міжнародных пытаннях, потым — дарадцам старшыні Ленінградскага Савету (месцкі заканадаўчы сход) вядомага расейскага дэмакрата Анатоля Сабчака.

У чэрвені 1991 года Пуцін быў прызначаны старшынёй Камітэту па Зьнешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбургу. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненнем у горад замежных інвестыцыяў, адкрыцця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэння ў Пецярбургу валютнае біржы, пры яго судзеянні (як кажуць, з дапамогай яго кантактаў ў былым савецкім КГБ і ўсходненямецкай Stasi) было адчыненае прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 года Пуцін быў першым намеснікам старшыні ўраду Санкт-Пецярбургу.

У жніўні 1996 пачалася «маскоўская» кар’ера Уладзіміра Пуціна — ён быў прызначаны намеснікам управоўляючага справамі прэзідэнта Расіі. У сакавіку 1997 году Пуцін прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, начальнікам галоўнага кантрольнае ўправы прэзідэнта РФ. З мая 1998 году Пуцін — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Наступным моцным узлётам пецярбурскага палітыка было прызначэнне яго дырэктарам ФСБ — расейскае спецслужбы. З сакавіку 1999 году Пуцін стаў сакратаром Рады Бясьпекі Расіі.

Прэм’ер-міністарства і першы прэзыдэнцкі тэрмін[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1999 году прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Уладзіміра Пуціна прэм’ер-міністрам Расіі. 31 снежня 1999 года Ельцын сышоў у адстаўку, Пуцін стаўся выканаўчым абавязкі прэзідэнта да наступных выбараў.

26 сакавіка 2000 году былі праведзеныя прэзідэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.

Уладзімір Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнае папулярнасьці ў расейскім грамадстве дзякуючы свайму іміджу маладога, энэргічнага прэзідэнта-спартоўцы на фоне старога і хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжання сваёй палітычнае плятформы Пуцін здолеў аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыямэтральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзідэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансэрватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сімвалем адраджаючаеся «Вялікае Расеі», новым «водцам».

Вялікадзяржаўніцкі складнік пуцінскага курсу апынуўся больш яскравым. Разам з Пуціным да ўлады прыйшлі г. зв. «сілавікі» — нацыяналістычныя этатысцкія элементы з шэрагаў спецыяльных службаў і войска. Пачалася палітыка па рэабілітацыі савецкага рэжыму. Адным з першых рашэнняў Пуціна было прыняцце новага гімну на музыку гімну СССР і зацверджаньне чырвонае савецкае харугвы для расейскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Зьвязу «найбуйнейшаю геапалітычнаю катастрофаю стагодзьдзя».

Прадстаўнікі «сямейнага кляну», палітычнае эліты ельцынскае эпохі, паступова выціскаліся з улады. За сваю падтрымку дэмакратаў пачаліся рэпрэсіі супраць буйных бізнесменаў-алігархаў Барыса Беразоўскага і Ўладзімера Гусінскага. 24 лютага 2004 году, менш чым за месяц да парламенцкіх выбраў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра не дастаткова ляяльнага Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазіцыю дыпламата Міхаіла Фрадкова.

У 2003 годзе быў сарваны ґешэфт па зьліцці нафтавых кампаній «ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якое меўся з’явіцца найбуйнейшы ў сьвеце нафтавы канцэрн, які мог пагражаць аўтарытэту Пуціна ўнутры краіны і ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю. Паводле сфабрыкаваных абвінавачаннях быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс зьнішчэння гэтае некалі найбуйнейшае і найбольш пасьпяховае расейскае карпарацыі.

У сферы замежнае палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненне дачыненняў з краінамі СНД з мэтай стварэння процівагі пашыраючымся NATO і ЭЗ, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнае і ўсходняе Эўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам з лідарамі Еўрапейскага Зьвязу Пуцін асудзіў амерыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, нягледзячы на нарастаючы ціск на дэмакратыю ў Расіі і крытыку Пуціна як аўтакрата, прэзідэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Гергардам Шрэдэрам, італійскім прэм’ерам Сыльвіё Бэрлюсконі.

Ва ўнутранай палітыцы Пуцін усталяваў рэжым асабістае ўлады шляхам кантролю за электроннымі сродкамі масавае інфармацыі і паступовага выціскання дэмакратычнае апазіцыі з органаў дзяржаўнае ўлады. Былі зачыненыя ці падпарадкаваныя Крамлю незалежныя тэлеканалы НТВ, ТВ6 і ТВС, на парламенцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладаю партыя «Адзіная Расея» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе Расеі дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэфэрэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парламент упершыню за гісторыю новае Расіі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблака».

За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расейская актыўнасць у Чачэніі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі сьведчаць аб узмацненні парушэнняў правоў чалавека ў паўночна-каўкаскай рэспубліцы.

Другі прэзыдэнцкі тэрмін[правіць | правіць зыходнік]

14 сакавіка 2004 году Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін 71% выбарцаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзідэнцтва. Як і на парламенцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расіі ішла неабаснавана актыўная кампанія на карысць Пуціна ў пра-крамлёўскіх агульнанацыянальных медыях. Расійская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзідэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін не мае права балятавацца на выбарах у 2008 годзе.

13 верасня 2004 году, з нагоды крызы з закладнікамі ў Бэслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіравання, у ходзе якое былі адмененыя выбары ґубернатараў расейскіх рэгіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Міхаілам Гарбачовым, як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртаньне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў канцы 2004 года Расія актыўна ўмешвалася ў ход перадвыбарчае кампаніі. Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтай падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча з перамогай у выбарах, пазней прызнаных сфальсыфікаванымі.

29 лістапада 2006 года падтрымаў дактрыну «расейскага сьвету».

Другое прэм’ер-міністарства[правіць | правіць зыходнік]

8 мая 2008 года па заканчэнні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў зноў стаў прэм’ер-міністрам Расіі[3].

Трэці прэзыдэнцкі тэрмін[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году і ў трэці раз заступіў на пасаду прэзідэнта Расіі[4].

Чацьверты прэзыдэнцкі тэрмін[правіць | правіць зыходнік]

Перамог на прэзыдэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 году, атрымаўшы 76,69% галасоў выбарцаў[5].

Падтрымаў рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, калі той выявіўся забойствамі і масавымі катаваннямі беларусаў у час здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і беззаконня ў 2020—2021 гадах. 26 мая 2021 года Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Пуцін званіў і прасіў у яго прабачэння за тое, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам[6].

4 чэрвеня 2021 года заявіў, што не ведае, хто такі Раман Пратасевіч, але не супраць, каб той і далей змагаўся з рэжымам Лукашэнкі[7]:

"

Нейкі Раман Пратасевіч, я ведаць яго ня ведаю і ведаць не хачу. Няхай ён робіць, што хоча — змагаецца з рэжымам Лукашэнкі

"

У кастрычніку 2021 года вядоўца прапагандысцкага тэлеканалу рэжыму Лукашэнкі СТБ Яўген Пуставой заявіў, што Лукашэнка «адзіны прэзыдэнт, які не хаваўся ад народу па бункерах, а ад міністраў і журналістаў з дапамогай тэлеканфэрэнцыяў». Таксама, паводле яго слоў, у Беларусі «абышлося без лакдаўнаў, без бяздумнага карантыну». У яшчэ адной рэпліцы пра Лукашэнку Пуставой адзначыў, што ў беларускага аўтарытарнага лідара «бяссонныя ночы і перажываньні адбіваліся на твары. Ботаксам не карыстаецца». Гэтыя рэплікі разглядаюцца як простая адсылка да Уладзіміра Пуціна, хоць сам Пуставы неўзабаве заявіў, што не меў Пуціна на ўвазе, лічыць яго «красунчыкам» і выступае за саюз з Расіяй[8].

Рознае[правіць | правіць зыходнік]

З маладосці займаўся дзюдо. Кандыдат эканамічных навук, свабодна валодае нямецкаю і ангельскаю мовамі. Да 2013 году быў жанаты з Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкай мовы. Мае двух дачок — Кацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу]] [[Катэгорыя:Спэцслужбы СССР]] [[Катэгорыя:Прэзыдэнты Расеі]] [[Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Расеі]] [[Катэгорыя:Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»]] [[Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук]] [[Катэгорыя:Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў]] [[Катэгорыя:Уладзімер Пуцін]]

  1. «Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі Лукашэнкі, але…» Пуцін згадаў Беларусь у пасланні, Наша Ніва, 21 красавіка 2021 г.
  2. Глеб Лабадзенка. 150 тысячаў людзей на вуліцах — і ніводнай пабітай вітрыны : Газэта. — 4 сьнежня 2009. — № 230 (26588). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  3. "Пуцін стаў прэм'ер-міністрам Расіі". Хартыя’97. 8 траўня 2008. Праверана 8 траўня 2008.
  4. "Новы стары прэзідэнт Расіі: крамольнае відэа пра Пуціна". Весткі.info. 4 сакавіка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
  5. "Уладзімір Пуцін абраны прэзідэнтам Расіі". Звязда. 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  6. Лукашэнка: Пуцін прасіў прабачэньня, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь, Радыё Свабода, 26 траўня 2021 г.
  7. Пуцін аб Пратасевічу: «Не ведаю яго і ведаць не хачу. Няхай робіць, што хоча», Наша Ніва, 4 чэрвеня 2021 г.
  8. На беларускім ТБ Лукашэнку проціпаставілі тым лідэрам, хто падчас пандэміі «схаваўся ў бункеры», Радыё Свабода, 24 кастрычніка 2021 г.