Уладзімір Мікалаевіч Патупчык
Уладзімір Патупчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Азярэц | ||||||
Пераемнік | Віктар Каранкевіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Антаніна Морава | ||||||
Пераемнік | Марыяна Шчоткіна | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 лістапада 1958 (66 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
Уладзі́мір Мікала́евіч Пату́пчык (нар. 17 лістапада 1958, Светлагорск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2013—2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Светлагорску Гомельскай вобласці ў 1958 г. У 1980 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
Працаваў машыністам-абходчыкам турбіннага абсталявання Мазырскай ЦЭЦ (1980—1981), машыністам, потым начальнікам змены на Светлагорскай ЦЭЦ (1981—1983). У 1983 годзе — намеснік начальніка цэнтральнай службы раённай энергетычнай управы «Гомельэнерга». У 1983—1984 гадах — начальнік лабараторыі металаў Светлагорскай ЦЭЦ.
Інструктар арганізацыйнага аддзела, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела, загадчык арганізацыйнага аддзела Светлагорскага гаркаму КПБ (1984—1990). Намеснік старшыні Светлагорскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1990—1993). У 1993—1997 гадах — намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 1997—1998 гадах — першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. Старшыня камітэта па эканоміцы і рынкавых адносінах Гомельскага аблвыканкама (1998—2001). У 2001 годзе — старшыня Мазырскага гарвыканкама. У 2001—2004 гадах — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.
У 2002 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
У 2004 годзе прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектрам па горадзе Мінску. 5 мая 2006 года прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
4 чэрвеня 2009 — 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
16 чэрвеня 2011 года стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1], пазней абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.
22 красавіка 2013 прызначаны міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].
2 мая 2018 года зняты з пасады міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь[4] з фармулёўкай «за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнэсу»[5]. Адразу ж быў арыштаваны катэдж Патупчыка, пабудаваны непадалёку ад «Мінск-Арэны».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына і дачку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012)
Зноскі
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 16 июня 2011 г. № 252 «О назначении В. Н. Потупчика»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Лукашэнка зняў Уладзіміра Патупчыка з пасады міністра энергетыкі (бел.) . БЕЛТА. Праверана 02.05.2018.
- ↑ belta.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 6 снежня 2010. (руск.)
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Светлагорску
- Члены КПСС
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Асобы
- Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску
- Старшыні Мазырскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта