Уладзімір Іванавіч Шчарбіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Шчарбіна
Дата нараджэння 15 мая 1945(1945-05-15) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Наталля Мікалаеўна Макляцова, Віктар Мацвеевіч Волчак, Ігар Канстанцінавіч Елісееў, Аляксандр Пятровіч Воінаў, Ірына Антонаўна Іода і Юрый Васілевіч Шпіт
Прэміі
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Іванавіч Шчарбіна (нар. 15 мая 1945, п. Ягадны, Хабараўскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, В. М. Волчак, І. К. Елісееў, А. П. Воінаў, І. А. Іода, Ю. В. Шпіт). У 19681971 гадах асістэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык на кафедры архітэктурнага праектавання Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1971—1998 гадах працаваў на праектнай працы ў інстытуце «Белдзяржпраект», дзе прайшоў шлях ад архітэктара да галоўнага архітэктара праектаў; у 19761980 гадах працаваў у ДПІ «Мінскпраект» у складзе аўтарскага калектыва над Палацам Рэспублікі Беларускай ССР у г. Мінску; з 1995 года кіраўнік творчай майстэрні.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года, пасля член Беларускага саюза архітэктараў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кінатэатр «Масква» ў Мінску

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве і самастойна): двухзальны фэстывальны кінатэатр «Масква» з тэатрам-студыяй кінаакцёра студыі «Беларусьфільм» у г. Мінску (будаўніцтва ў 1976—1981, сааўтары В. Крамарэнка, М. Вінаградаў); археалагічны музей над раскопкамі старажытнарускага г. Бярэсце ў г. Брэсце (будаўніцтва ў 1977—1981, сааўтары М. Вінаградаў, В. Крамарэнка); лячэбны корпус санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай Літоўскай ССР (будаўніцтва ў 1977, сааўтар В. Крамарэнка); рэканструкцыя вул. К. Маркса на ўчастку ад вул. Чырвонаармейскай да вул. Я. Купалы ў г. Мінску (будаўніцтва ў 1977, сааўтары Г. Лява, І. Марчанка); комплекс санаторыя-прафілакторыя на 100 месцаў праектных арганізацый у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (будаўніцтва ў 1982—1986, сааўтары М. Пірагоў, А. Прохараў); комплекс прафілакторыя-санаторыя на 150 месцаў Беларускага таварыства глухіх на Заслаўскім вадасховішчы (будаўніцтва ў 19831988, сааўтары М. Турлюк, А. Прохараў); будынак культасветвучылішча на 350 месцаў па вул. Кіжаватава ў г. Мінску (будаўніцтва ў 1987, сааўтары А. Прохараў, В. Хаванскі); праект Палаца Рэспублікі БССР на Паркавай магістралі ў г. Мінску (праект 1980, аўтарскі калектыў Ю. Грыгор’еў, У. Крывашэеў, У. Шчарбіна, В. Крамарэнка, А. Шабалін, В. Данілаў); комплекс турысцкай гасцініцы на 300 месцаў у г. Маладзечна (1990, сааўтар А. Прохараў); будынак клуба з залай на 1000 месцаў завода «Магілёўсельмаш» у г. Магілёве (1989, сааўтар А. Прохараў); дзіцячая паліклініка на 480 наведванняў у г. Гомелі (будаўніцтва ў 1996, сааўтар А. Сувораў), спальны корпус «Люкс» на 200 месцаў санаторыя «Беларусь» у г. Сочы (1994, сааўтар А. Прохараў); комплекс санаторыя-прафілакторыя на 200 месцаў ВА «Пасажыраўтатранс» на Заслаўскім вадасховішчы (1994, сааўтар А. Прохараў), клуб з заламі на 800 і 300 месцаў у ваенным гарадку Чайкоўскі Пермскай вобласці — сумесна з фірмай «Энка» (Турцыя) (будаўніцтва ў 19931994, сааўтар А. Сувораў); жылы пасёлак на 60 катэджаў «Сіпягіна» ў Падольскім раёне Маскоўскай вобласці (будаўніцтва ў 1996—1997, у складзе аўтарскага калектыва); спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па футболе БДУ (праект рэканструкцыі 2002); гасцініца-матэль на 62 месцы з прыдарожным кафэ ў г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобласці (2002, будаўніцтва ў 2006); пасольства Беларусі у Малдове ў г. Кішынёве (2004, будаўніцтва ў 2006); праект Рэзідэнцыі Прэзідэнта на тэрыторыі санаторыя «Беларусь» у г. Сочы (конкурсны праект 1995); праект міжнароднага гасцінічнага комплексу на 280 месцаў на возеры Нарач. (1998; 1 прэмія на Рэспубліканскім конкурсе).

У галіне тыпавога праектавання: серыя тыпавых праектаў дзіцячых ясляў-садоў на 190, 280, 330 месцаў (3 праекты, 1982—1984, сааўтары М. Турлюк, А. Прохараў). Тыпавыя праекты дзіцячых дамоў на 120 і 280 выхаванцаў (для дзяцей сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў) 2 праекты (1988, сааўтары А. Прохараў, Т. Карпенка).

У галіне манументальнага мастацтва мемарыяльны комплекс над брацкімі магіламі воінаў-бранябойнікаў у г. Слуцку (будаўніцтва ў 1977, сааўтары У. М. Кузьменка, Г. Лява, М. Вінаградаў); мемарыяльны комплекс «Рудабельская Рэспубліка» ў г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці (будаўніцтва ў 1981, сааўтары У. М. Кузьменка, В. Крамарэнка); помнік У. І. Леніну ў г. Талачын з рэканструкцыяй Цэнтральнай плошчы (будаўніцтва ў 1987, сааўтары М. Вінаградаў, скульптар А. А. Бембель); Праект мемарыяльнага комплексу ахвярам Чарнобыльскай трагедыі па вул. Арлоўскай у г. Мінску (конкурсны праект 1996, сааўтары Г. Лява, А. Прохараў).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны архітэктар Беларусі (1998). Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларускай ССР у вобласці архітэктуры (1989).

Узнагароджаны дыпламамі 1-й ступені СА СССР на Усесаюзных аглядах на лепшую пабудову года (1982) за кінатэатр «Масква» ў г. Мінску; на лепшы праект года (1984) — за праект прафілакторыя на 100 месцаў праектных арганізацый у Валожынскім раёне Мінскай вобласці; бронзавым медалём ВДНГ СССР (1984).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Щербина Владимир Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Щербина Владимир Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)