Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Уладзі́мір Цярэ́нцьевіч ПАШУ́ТА (руск.: Влади́мир Тере́нтьевич Пашу́то; 19 красавіка 1918, Петраград — 10 чэрвеня 1983) — савецкі гісторык, член-карэспандэнт АН СССР (з 1976).

Скончыў гістарычны факультэт ЛДУ (1941). З 1948 г. працаваў у Істытуце гісторыі (з 1969 г. — Інстытут гісторыі СССР) АН СССР, з 1969 г. — загадчык сектара гісторыі стражытных дзяржаў на тэрыторыі СССР. З 1970 г. — прафесар Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай. З 1977 г. адначасова быў загадчыкам аддзелу гісторыі дакапіталістычных фармацый у Інстытуце гісторыі СССР.

Асноўныя працы У. Ц. Пашуты датычаць гісторыі эпохі феадалізму на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Расіі, Украіны і краін Прыбалтыкі, а таксама крыніцазнаўства і гістарыяграфіі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Очерки по истории Галицко-Волынской Руси, 1950;
  • Образование Литовского государства, 1959;
  • Древнерусское государство и его международное значение, 1965 (суаўтар);
  • Внешняя политика Древней Руси, 1968;
  • Пути развития феодализма. (Закавказье. Средняя Азия, Русь, Прибалтика), 1972 (суаўтар).
  • Александр Невский, 1974, 1995 (серыя ЖЗЛ).
  • Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства, 1982. (суаўтар).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чернобаев А. А. Историки России. 2-е изд. Саратов, 2000. — С. 390. ISBN 5-85559-092-5
  • (Назаров В. Д.) БСЭ
    • Лихачев Д. С., Нарочницкий А. Л., Щапов Я. Н., К 60-летию члена-корреспондента АН СССР В. Т. Пашуто, «История СССР», 1978, № 2.