Галіцка-Валынскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галіцка-Валынскае княства
Пячатка Юрыя Львовіча. На аверсе надпіс: «S[igillum] Domini Georgi Regis Rusie» — Пячатка гаспадара Георгія, караля Русі. На рэверсе: «S[igillum] Domini Georgi Ducis Ladimerie» — Пячатка гаспадара Георгія, князя Уладзімірскага.

Галіцка-Валынскае княства (Каралеўства Русі) — адно з буйнейшых княстваў Русі, размешчанае у вярхоўях Днястра, Віслы, Нарава і Прыпяці. Узнікла ў выніку аб'яднання Галіцкага і Уладзіміра-Валынскага княстваў (1199) уладзіміра-валынскім князем Раманам Мсціславічам (11701205).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раман вёў няспынныя войны з суседзямі і міжусобныя войны на Русі, у 1203 захапіў Кіеў і прыняў тытул вялікага князя кіеўскага. Яго княжанне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі. Пасля смерці Рамана (1205) Галіцка-Валынскае княства распалася, частку земляў захапілі венгры і палякі, запрошаныя галіцкімі баярамі. Засілле баяраў, нашэсці іншаземных захопнікаў выклікалі народнае абурэнне, таму ў 1219 быў пакліканы Мсціслаў Удатны, які ў 1221 годзе выгнаў з Галічыны венграў. Тады жа на Валыні прыйшоў да ўлады сын Рамана — Даніла, які ў 1229 пасля смерці Мсціслава Удатнага (1228) зноў аб'яднаў Галічыну з Валынню, але канчаткова падпарадкаваў сабе галіцкіх баяраў толькі ў 1238 годзе. Даніла Раманавіч як і яго бацька завалодаў Кіевам і пасля цяжкай барацьбы з іншымі князямі, Венгрыяй і Польшчай аб'яднаў (1245) пад сваёй уладай усю Паўднёва-Заходнюю Русь. Данііл праводзіў асцярожную палітыку па дачыненні да Залатой Арды, намінальна прызнаўшы сябе яе васалам. Ён выкарыстаў перамовы з рымскім папам Інакенціям IV для стабілізацыі становішча на сваіх заходніх межах, прыняў у 1254 ад папы тытул караля Русі, але адмовіўся ад царкоўнай уніі. У 1259 залатаардынскі цемнік Бурундай папраўдзе падпарадкаваў Галіцка-Валынскае княства, на яго загад мясцовыя князі самі знішчылі умацаванні амаль ва ўсіх сваіх гарадах. Пасля смерці Данілы (1264) княства распалася на 4 удзелы, якія намінальна падпарадкоўваліся галіцкаму князю. Галіцкімі князямі паслядоўна былі: Шварн Данілавіч (1264 −1269), Леў Данілавіч (1269 −1301), Юрый Львовіч (1301—1308), Андрэй і Леў Юр'евічы (1308—1323). У 1323 баяры запрасілі на сталец мазавецкага князя Баляслава Тройдзенавіча, які правіў да 1340. Пасля яго баяры на чале з Дзмітрыем Дзядко, якія трымалі ў сваіх руках фактычную ўладу, запрасілі на сталец Любарта Гедзімінавіча. Галіцка-Валынскае княства апынулася пад уплывам Вялікага Княства Літоўскага. У 1352, паводле пагаднення паміж польскім каралём Казімірам з вялікім князем Альгердам і Кейстутам, Галічына ўвайшла ў склад Польшчы, а Валынь у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Для гаспадаркі Галіцка-Валынскага княства характэрныя развітыя рамёствы, наяўнасць вялікай колькасці гарадоў — у 13 ст. звыш 80, з якіх найважнейшыя: Галіч, Уладзімір-Валынскі, Церабоўль, Перамышль, Дарагічын, Луцк, Львоў, Угроўск. Важную ролю мела здабыча солі. Знаходзячыся на скрыжаванні водных і сухапутных дарог, Галіцка-Валынская Русь мела вялікую ролю ў еўрапейскім гандлі, вывозячы хлеб, быдла, соль, рамесныя вырабы. Квітнела мастацтва, былі пабудаваныя саборы, абарончыя збудаванні, будынкі ўпрыгожаныя белакаменным разьбярствам і блізкія па тыпе і аздабленню аналагічным пабудовам Уладзіміра-Суздальскага княства (Успенскі сабор ва Уладзіміры-Валынскім (1160), палац, лесвіцы з сенцамі, палацавы храм у Галічы (сяр. 12 ст.)). Галіч быў буйным цэнтрам кніжнай справы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]