Улад III Цэпеш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Улад III Цэпеш
Vlad al III-lea Țepeș
Vlad Tepes coloured drawing.png
сцяг
Гаспадар Валахіі
кастрычнік 1448 — снежань 1448
Папярэднік: Уладзіслаў II
Пераемнік: Уладзіслаў II
сцяг
Гаспадар Валахіі
22 жніўня 1456 — 1462
Папярэднік: Уладзіслаў II
Пераемнік: Раду III Фрумас
сцяг
Гаспадар Валахіі
лістапад 1476 — снежань 1476
Папярэднік: Басараб III Стары
Пераемнік: Басараб III Стары
 
Веравызнанне: праваслаўе, румынская царква
Нараджэнне: 1431({{padleft:1431|4|0}})
Сігішаара, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя
Смерць: 1476({{padleft:1476|4|0}})
Бухарэст, Княства Валахія
Пахаваны: Манастыр Снагаў, магч. Комана[1]
Род: Басарабы (Дракулешці)
Бацька: Улад II Дракул
Маці: Васіліка (малдаўскі князёўна)[2]
Жонка: 1) невяд.
2) Ілона Сіладзьі[2]
Дзеці: сыны: Міхаіл, Улад, Міхня[2]

Улад III ЦЕПЕШ, Дракула (14311476) гаспадар Валахіі ў 1448, 14561462 і 1476. Паслужыў прататыпам для рамана Брэма Стокера «Дракула».

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Улад III нарадзіўся ад шлюбу Улада ІІ Дракула і трансільванскай князёўны, у венгерскім мястэчку Сігішаара. У 1436 Улад ІІ Дракул становіцца гаспадаром Валахіі, і па палітычным прычынам аддае сваіх дзяцей, Улада ІІІ і Рада, у заклад турэцкаму султану Мехмеду ІІ. Пасля смерці Улада ІІ, Мехмед ІІ пасадзіў на валахскі сталец яго сына, маладога Улада, разлічваючы на яго лаяльнасць. У 1448 Улад Цепеш першы раз становіцца гаспадаром Валахіі. Венгры ў адказ на гэта выслалі войска на Валахію. Улад збягае да свайго дзядзькі Богдана ІІ ў Малдавію. Адкуль у 1456 з дапамогай валашскіх баяр і венграў вяртае свой сталец. За другі час праўлення Улад праславіўся як жорсткі і бязлітасны ўладар, ён адмовіўся плаціць даніну Турцыі і ў наступным даў адпор турэцкай арміі, па загадзе Улада было забіта каля 100 тыс. чалавек. У 1462 пад націскам баяр, вымушаны збегчы ў Венгрыю. У 1476 зноў становіцца гаспадаром і ў тым жа годзе забіты баярамі.

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Прозвішча «Це́пеш» у перакладзе з румынскай мовы азначае «коласадзіцель», гэтую мянушку ён атрымаў за спосаб якім караў сваіх ворагаў і падначаленых. Мянушку «Дракула» («сын дракона») ён атрымаў ад свайго бацькі, які браў членства ў рыцарскім ордэне Драконаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Дракула Брэма Стокера