Універсітэт Усходняга Кітая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Усходняга Кітая
Заснаваны 16 кастрычніка 1951
Тып дзяржаўная ВНУ
Студэнты 32 000
Размяшчэнне Шанхай
Сайт ecnu.edu.cn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Усходняга Кітая (або літаральна Класічны ўніверсітэт Усходняга Кітая, кіт.: 华东师范大学, англ.: East China Normal University) — кітайская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая мае статус універсітэта і знаходзіцца ў горадзе Шанхай.

Разам з Пекінскім універсітэтам і Цэнтральна-Кітайскім універсітэтам ва Ухані з'яўляецца адным з трох самых прэстыжных універсітэтаў Кітаю.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Ён быў утвораны ў 1951 годзе ў выніку зліцця Вялікага кітайскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1924 годзе, і Універсітэта Кван Хуа, які ўзнік на базе каледжа Святога Яна, заснаванага у Шанхаі ў 1879 годзе. Яго першапачатковая роля складалася ў падрыхтоўцы настаўнікаў для сярэдняй і вышэйшай адукацыі, але вельмі хутка ў ім з'явіліся даследчыкі вышэйшага класа і вучэльня ператварылася ў элітны ўніверсітэт з інтэнсіўнымі даследаваннямі.

У цяперашні час універсітэт складаецца з больш чым 22 школ, каледжаў і інстытутаў, размешчаных у двух кампусах па ўсім Шанхаі. Універсітэт ўключае ў сябе 2 даччыныя школы: Нью-Йоркскі ўніверсітэт у Шанхаі, Азіяцка-еўрапейская бізнес-школа ў Міжнародным адукацыйным парку Цзыжу.

Ён часта лічыцца адным з самых прэстыжных універсітэтаў Кітая і прызнаны на міжнародным узроўні, аб чым сведчаць яго партнёрскія адносіны з ўстановамі па ўсім свеце. Універсітэт з'яўляецца лідарам у галіне даследаванняў і інавацый у краіне і часта неафіцыйна называецца "Калумбійскі ўніверсітэт Усходу" (па аналогіі з Калумбійскім універсітэтам у ЗША). Універсітэт таксама мае трывалыя сувязі з Метэаралагічным упраўленнем Кітаю, Дзяржаўным упраўленнем акіянічных даследаванняў і Кітайскай акадэміяй навук.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]