Перайсці да зместу

Універсітэт гары Святога Вінцэнта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт гары Святога Вінцэнта
англ.: Mount Saint Vincent University
Арыгінальная назва англ.: Mount Saint Vincent University
Заснаваны 1873
Размяшчэнне Галіфакс, Новая Шатландыя, Канада
Сайт msvu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт гары Святога Вінцэнта (англ.: Mount Saint Vincent University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1873 годзе жаночым каталіцкім ордэнам Дачок хрысціянскай міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля як жаночы каледж. У 1912 годзе былі адкрыты ўніверсітэцкія курсы для жанчын, а з 1914 года каледж пачаў супрацоўнічаць з Далхаўзскім універсітэтам. У 1925 годзе вучэльня атрымала дазвол надаваць свае ўласныя акадэмічныя ступені. У 1966 годзе назва была зменена на сучасную, і ўніверсітэт стаў дзяржаўнай установай вышэйшай адукацыі. З 1967 года на навучанне ва ўніверсітэт прымаюцца і мужчыны.

Універсітэт прапануе пераважна праграмы бакалаўрыяту ў галіне мастацтва, прыродазнаўчых навук, адукацыі і прафесійных студый, а таксама праграму аспірантуры ў галіне педагагогікі ў рамках сумеснай ініцыятывы з Універсітэтам Святога Францыска Ксаверыя і Універсітэтам «Акадыя». Універсітэт з'яўляецца лідарам у галіне анлайн-адукацыі, прапаноўваючы мноства анлайн-праграм бакалаўрыяту і магістратуры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]