Уільям Лаян Мак-Кензі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Лаян Макензі

Уільям Лаян Макензі (англ.: William Lyon Mackenzie, 12 сакавіка 1795, г.Дандзі, Вялікабрытанія — 29 жніўня 1861, Таронта, Канада) — канадскі палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1820 года ў Канадзе.

З 1824 года выдаваў тут газету «The Colonial Advocate» («Каланіяльны абаронца»), у якой крытыкаваў брытанскі каланіяльны рэжым, выступаў за правядзенне дэмакратычных рэформ.

У 18281836 гадах член парламента, з 1834 года мэр г.Таронта.

Арганізатар і адзін з кіраўнікоў «Канадскага саюза», заснаваны ў 1834 годзе.

Узначальваў антыбрытанскае паўстанне 1837—1838 у Верхняй Канадзе; пасля яго паражэння жыў у ЗША (да 1850 года).

У 18511858 гадах член Заканадскай асамблеі правінцыі (калоніі) Канада.

Яго ўнук Уільям Лаян Макензі Кінг быў прэм'ер-міністрам Канады тры разы з 1921 па 1948.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.