Федэрыка Гарсія-Лорка
| Федэрыка Гарсіа Лорка | |
| Federico García Lorca | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
каля Альфакара, Гранада, Андалусія, Другая Іспанская Рэспубліка |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
паэт, драматург, музыкант, мастак-графік |
| Мова твораў: |
іспанскі |
| Подпіс: | |
Федеры́ка Гарсі́я-Ло́рка (ісп.: Federico García Lorca, 1898—1936) — іспанскі паэт і драматург, вядомы таксама як музыкант і мастак-графік. Цэнтральная фігура «пакаленне 27 года», адзін з самых яскравых і значных дзеячоў іспанскай культуры XX стагоддзя. Забіты ў пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Змест |
Біяграфія[правіць]
Лорка нарадзіўся 5 чэрвеня 1898 у гарадку Фуэнтэ-Вакерас у іспанскай правінцыі Гранада. У школе ўражлівы хлопчык не вельмі паспяхова вучыўся. У 1909 сям'я пераехала ў Гранаду. У 1910-я Федэрыка актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовага мастацкага таварыства. У 1914 годзе Лорка пачаў вывучаць права, філасофію і літаратуру ва ўніверсітэце Гранады. Гарсія Лорка шмат падарожнічае па краіне. У 1918 у Лоркі выходзіць першы паэтычны зборнік Impresiones y paisajes («Уражанні і краявіды»), які прынес яму калі не камерцыйны поспех, дык хаця б вядомасць.
У 1919 Гарсія Лорка прыязжае ў Мадрыд. У сталічным універсітэце ён знаёміцца з Сальвадорам Далі і Луісам Буньюэлем, а таксама з Грыгорыа Марцінесам Сьерай, дырэктарам тэатра «Эслава». Па просьбе Сьеры Лорка піша сваю першую пьесу El maleficio de la mariposa («Чараванне матылька») і здзяйсняе яе пастаноўку (1919-1920). Да 1928 ён вучыцца ў Мадрыдскім універсітэце.
У наступныя гады Гарсія Лорка робіцца заўважнай фігурай сярод мастакоў-авангардыстаў. У яго выходзяцт новыя паэтычныя зборнікі Romancero gitano («Цыганскі рамансера», 1928). У гэтых вершах паэт, па яго ўласных словах, «хацеў злучыць цыганскую міфалогію з усёй сённяшняй будзённасцю».
Праз год Гарсія Лорка з'язджае ў Нью-Ёрк, у выніку чаго ў хуткім часе з'явяцца кніга вершаў Poeta en Nueva York («Паэт у Нью-Ёрку», 1931), пьесы El público «Публіка» і «Калі пройдзе пяць год» (1931).
Перад пачаткам грамадзянскай вайны Гарсія Лорка з'язджае з Мадрыда ў Гранаду, хаця было відавочна, што там яго чакае сур'ёзная небяспека: на поўдні Іспаніі былі асабліва моцнымі пазіцыі правых. 18 жніўня 1936 нацыяналісты арыштоўваюць Гарсія Лорку, м на наступны дзень паэта забіваюць як рэспубліканца і камуніста (шсатлікія сучасныя даследванні абвяргаюць гэтае меркаванне, лічаць, што прычынай расстрэлу Лоркі - варожасць паміж яго сям'ёй і іншымі ўплывовымі сем'ямі рэгыёна. Лорка не рабіў заяваў на карысць бакоў канфлікту і быў асабістым сябрам Хасэ Антоніа Прыма дэ Рыверы). Пасля гэтага да смерці генерала Франка кнігі Гарсія Лоркі былі забароныя ў Іспаніі.
Проза[правіць]
- Impresiones y paisajes (Уражанні і краявіды, 1918)
Зборнікі вершаў[правіць]
- Libro de poemas (Кніга вершаў, 1921)
- Poema del cante jondo (Паэма аб канце хонда, 1921, выд. 1931)
- Primeras canciones (Першыя песні, 1921—1922, выд. 1936)
- Canciones (Песни, 1921—1924, выд. 1927)
- Oda a Salvador Dalí (Ода Сальвадору Далі, 1926)
- Romancero gitano (Цыганскі рамансера, выд. 1928)
- Poeta en Nueva York (Паэт у Нью-Ёрку, 1929—1930, выд. 1940)
- Llanto por Ignacio Sánchez Mejías (Плач аб Ігнасіо Санчэсу Мехіясу, 1935)
- Seis poemas gallegos (Шэсць вершаў по-галісійску, выд. 1935)
- Diván del Tamarit (Дыван Тамарыт, 1936, выд. 1938)
- Sonetos del amor oscuro (Санеты аб смутным каханні, 1936, выд. 1984)
П'есы[правіць]
- Mariana Pineda (Марыяна Пінеда, 1927)
- La zapatera prodigiosa (Цудоўная чаравічніца, 1930)
- Retablillo de Don Cristóbal (Балаган дона Крыстобаля)
- El público (Публіка, 1930)
- Así que pasen cinco años (Пяць год пасля, 1930)
- Amor de don Perlimplín con Belisa en su jardín (Каханне дона Перлімпліна, 1933)
- Bodas de sangre (Крывавая вяселле, 1933)
- Yerma (Ерма, 1934)
- Doña Rosita la soltera o el lenguaje de las flores (Донна Расіта, дзяўчына, альбо Мова кветак)
- La casa de Bernarda Alba (Дом Бернарды Альбы, 1936)
Беларускія пераклады[правіць]
На беларускую мову творы Лоркі перакладалі Рыгор Барадулін і Карлас Шэрман.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Федэрыка Гарсія-Лорка
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Фуэнтэ-Вакерасе
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Андалусіі
- Паэты Іспаніі
- Паэты Андалусіі
- Драматургі Іспаніі
- Іспанскамоўныя паэты
- Выпускнікі Камплутэнсэ
- Аўтары літаратуры ЛГБТ
- Пакараныя смерцю пісьменнікі
- Расстраляныя ў Іспаніі
- Нераскрытыя забойствы
