Луіс Буньюэль
| Луіс Буньюэль Luis Buñuel |
|
| Імя пры нараджэнні: | Луіс Буньюэль Партолес |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 22 лютага 1900 |
| Месца нараджэння: | Каланда, Теруэль, Арагон, Іспанія |
| Дата смерці: | 29 ліпеня 1983 (83 года) |
| Месца смерці: | Мехіка, Мексіка |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | рэжысёр |
| Кар'ера: | 1928 — 1977 |
| Кірунак: | сюррэалізм |
| IMDb: | ID 0000320 |
| Узнагароды: | |
Луіс Буньюэль, таксама Луіс Бюнюэль[1] (22 лютага 1900 — 29 ліпеня 1983) — іспанскі кінарэжысёр, найбуйнейшы прадстаўнік сюррэалізму ў кінематаграфіі.
Біяграфія [правіць]
Буньюэль нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў Арагонскім горадзе Каланда (правінцыя Тэруэль). У 1907-1915 гадах вучыўся ў езуіцкім каледжы ў Сарагосе, з 1917 года - у Мадрыдскім універсітэце, дзе пасябраваў з Сальвадорам Далі і Федэрыка Гарсія-Лоркам.
У 1924-1927 гадах у Парыжы ўдзельнічаў у руху «Авангард», працаваў асістэнтам рэжысёра Ж. Эпштэйна.
У 1936 годзе Буньюэль працаваў аташэ па культуры рэспубліканскай Іспаніі ў Францыі, садзейнічаў пастаноўкам антыфашысцкіх дакументальных стужак.
У 1939 годзе эміграваў у ЗША, быў мантажорам у Галівудзе, супрацоўнікам кінааддзела Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.
У 1946 годзе Буньюэль перасяліўся ў Мексіку, дзе пазнаёміўся з прадзюсарам Оскарам Дансіж'е. Разам з ім зняў карціну «Вялікае казіно» (ісп.: Gran Casino, 1946). Трыма гадамі пазней рэжысёр атрымлівае мексіканскае грамадзянства.
Апошні фільм мексіканскага перыяду Буньюэля - «Сімон-пустэльнік» (ісп.: Simón del Desierto, 1965).
Перабраўшыся ў Францыю, Буньюэль пачынае супрацоўніцтва з прадзюсарам Сержам Зільберманам.
Буньюэль памёр раніцай 29 ліпеня 1983 года ў Мехіка ад сардэчнай, пячоначнай і ныркавай недастатковасці.
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Буньюэль і Бюнюэль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.339.
