Фенаменалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фенаменалогія (літар. - вучэнне аб феноменах) — філасофскае вучэнне пра з'явы свядомасці; у вузкім сэнсе — кірунак у філасофіі XX ст.

У гісторыі філасофіі паняцце атрымала шэраг трактовак. Упершыню гэты тэрмін прымяніў І. Г. Ламберт, які бачыў у фенаменалогіі вучэнне аб з'явах як аснове і перадумовах вопытнага пазнання. У філасофіі Г. Гегеля (яго праца «Фенаменалогія духа») фенаменалогія разглядалася як вучэнне аб станаўленні навукі, аб развіцці гістарычных форм свядомасці, духу.

У пачатку XX ст. прынцыпы філасофскай плыні сфармуляваў Э. Гусерль. Ён вызначаў фенаменалогію як своеасаблівую навуку аб спасціжэнні ўніверсальных, апрыёрных, надгістарычных структур чыстай свядомасці, ідэальных сутнасцей — феноменаў. Дасягнуць гэтай мэты можна з дапамогай т.зв. «фенаменалагічнай рэдукцыі», сутнасць якой заключаецца ва ўстрыманні ад любых меркаванняў аб аб'ектыўным існаванні быцця, яго прасторава-часавай арганізацыі. З'явілася адным з вытокаў экзістэнцыялізму і іншых плыняў сучаснай філасофіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6