Эстэтыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Першая старонка "Эстэтыкі" (1750) Аляксандра Готліба Баумгартэна (1714–1762)

Эстэтыка (стар.-грэч.: αἰσθητικός — пачуццёвы, ад αἴσθημα — пачуцце, пачуццёвае ўспрыманне) — філасофская дысцыпліна, якая вывучае сферу выразных форм любой сферы дзейнасці (у т.л. мастацкай), дадзеных як самастойная і пачуццёва ўспрымальная каштоўнасць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам эстэтыкі лічыцца Аляксандр Готліб Баўмгартэн, які вызначаў яе як «навуку аб пачуццёвым пазнанні», што дасягае дасканаласці ў мастацтве. Упершыню тэрмін быў ужыты ім у 1735 г. для абазначэння стратэгіі даследвання пачуццёвых ведаў. На яго думку, прыгажосць і ёсць «дасканаласць пачуццёвага пазнання», г.зн. дасканаласць адчуванняў, эмоцый, памяці, інтуіцыі, фантазіі.

Першапачаткова эстэтыка меркавала зразуменне здольнасцяў пачуццёвага пазнання (праз мастацтва, сферу чалавечай эмоцыі), але с цягам часу распаўсюдзілася не толькі на творы мастацтва, але і на прыроду, і на сферу чалавечых узаемаадносін. Да XVIII ст. катэгорыя «эстэтыка» атаясамлівалася з паняццем прыгожага. У нямецкай класічнай эстэтыцы XVIII — пачатку XIX ст. развівалася яе разуменне як філасофіі мастацтва (І. Кант, Г. Гегель і інш.). Асноўнай праблемай філасофска-эстэтычнай думкі старажытнасці, Сярэднявечча і ў значнай ступені Новага часу з'яўляецца праблема прыгожага. Сучасная інтэрпрэтацыя эстэтыкі звязана з пошукамі новай духоўнасці, новага гуманізму адзінай агульначалавечай цывілізацыі.

Па меркаванню сучаснага эстэтыка, прафесара Бостанскага ўніверсітэта Севярына Брыйна (Severyn T. Bruyn), эстэтыка адносіцца да аксіялогіі, аднаму з раздзелаў філасофіі і цесна звязана з філасофіяй мастацтва.

Мэты і падыходы[правіць | правіць зыходнік]

Мэтай эстэтыкі з'яўляецца філасофскае вывучэнне мастацтва і фарміраванне крытычных меркаванняў адносна мастацтва. Эстэтыка ахоплівае акрамя пытанняў адносна прыроды прыгажосці, таксама агульныя пытанні па ацэнцы мастацкіх прадметаў — што мы маем на ўвазе, калі кажам, што нейкі мастацкі твор з'яўляецца добрым, каштоўным і як мы вызначаем стандарты такога меркавання.

У эстэтыцы даследуюцца праблемы сутнасці і адметных рыс эстэтычнага ў сістэме каштоўнасных адносін, заканамернасці дыферэнцыяцыі эстэтычных каштоўнасцей, якія выступаюць у мностве канкрэтных мадыфікацый (прыгожае і агіднае, узвышанае і нізкае, трагічнае і камічнае і інш.).

Аб'ектыўныя падыходы сцвярджаюць, што прыгажосць або каштоўнасць ёсць у самім аб'екце і што самі эстэтычныя меркаванні з'яўляюцца або вернымі або памылковымі. Суб'ектыўныя погляды разглядаюць каштоўнасць як нешта, прыўнесенае назіральнікам, — яна можа быць справай чыста асабістых прэферэнцый або, як лічыў Кант, як нешта, што можа быць агульна ўзгодненым. Існуюць таксама розныя падыходы да ацэнкі прыгажосці і мастацкіх вырабаў, уключаючы аналітычныя пазіцыі, якія абмяркоўваюць стандарты і логіку такой ацэнкі.

Вядомыя эстэтыкі[правіць | правіць зыходнік]

Эстэтычнае выхаванне[правіць | правіць зыходнік]

Фармаванне эстэтычных адносін чалавека да рэчаіснасці, яго арыентацыі ў свеце матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей прадугледжвае фармаванне і развіццё здольнасці чалавека да эстэтычнага ўспрымання і перажывання, а таксама да ўласнай творчасці па законах прыгажосці. Эстэтычнае выхаванне інтэгруецца ў культуру паводзін, што абумоўлена адзінствам паміж эстэтычнымі і маральнымі каштоўнасцямі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917―1934 гг.) / У. М. Конан. - Мінск: Навука і тэхніка, 1968. - 187, [2] с.
  • Эстэтыка: вучэб.-метад. комплекс / С.А. Шыдлоўскі. – Наваполацк: ПДУ, 2010. – 116 с.
  • Бахтин М.М. Вопросы литературы и эстетики. — М., 1975.
  • Лосев А. Ф. История античной эстетики. - М.: Искусство, 1975. 776 стр.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]