Фобас, спадарожнік Марса
Фобас (грэч. φόβος — страх, адсюль: фобія), адзін з двух спадарожнікаў Марса. Адкрыты ў 1877.
Размешчаны на адлегласці 2,77 радыюса Марса ад цэнтра планеты. Робіць адзін абарот за 7 гадзін 39 хвілін 14 секунд, што хутчэй за абарот Марса вакол уласнай восі. У выніку на марсіянскім небе Фобас узыходзіць на захадзе і заходзіць на ўсходзе.
Перыяд абароту вакол сваёй восі — супадае з арбітальным, г.зн. Фобас павернуты да Марса адным бокам.
Памеры Фобаса — 26,6×22,2×18,6 км, сярэдні радыюс — 9377,2 км. Плошча паверхні — каля 6100 км2. Паверхня пакрытая кратэрамі.
У 1988 да Марса і яго спадарожнікаў накіроўваліся дзве савецкія аўтаматычныя міжпланетныя станцыі «Фобас». Чарговая экспедыцыя намечаная на 2009год у рамках праграмы Расійскага касмічнага агенцтва была адкладзена на лістапад 2011 года.
| Марс | ||
|---|---|---|
| Геаграфія | ||
| Спадарожнікі: | Дэймас · Фобас | |
| Даследванне | Марынер-4 · Марынер-6 · Марынер-7 · Марынер-9 · Марс-2 · Марс-4 · Марс-5 · Марс-6 · Марс-7 · Фобас-2 · Mars Global Surveyor · Марс Адысей · Mars Express · Mars Reconnaissance Orbiter | |
| Спускаемыя апараты | Марс-3 · Вікінг-1 · Вікінг-2 · Фенікс | |
| Марсаходы | Mars Pathfinder · Spirit · Opportunity | |
| Мімапралётныя | Разета · Dawn | |
