Фрэд Хойл
| Фрэд Хойл | |
| Sir Fred Hoyle | |
| 300px | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Gilstead, Вялікабрытанія |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Вядомы як: |
аўтар тэрміна Вялікі выбух |
Фрэд ХОЙЛ (Fred Hoyle; 24 чэрвеня 1915, Бінглі, Вялікабрытанія — 20 жніўня 2001) — англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1957), Каралеўскага астранамічнага таварыства (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1969).
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Інстытута тэарэтычнай астраноміі). 3 1975 у Кардыфскім універсітэце.
Навуковыя працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалакгычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пачатковай стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж. Бэрбіджамі, У. А. Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навуковых і навукова-папулярных кніг, навукова-фантастычных раманаў.
Атрымаў Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.
Літаратура[правіць]
- Касцюковіч М. Хойл // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Памерлі 20 жніўня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Папулярызатары навукі
- Постаці брытанскай фізікі
- Постаці фізікі
- Постаці брытанскай астраноміі
- Постаці астраноміі XX стагоддзя
- Постаці астраноміі
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Англамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі
- Узнагароджаныя медалем Кэтрын Брус
- Лаўрэаты прэміі Бальцана
- Лаўрэаты прэміі Крафарда
- Лаўрэаты прэміі Калінгі