Фёдар Ісідаравіч Кузняцоў
Фёдар Ісідаравіч Кузняцоў (17(29).9.1898, вёска Балбечына, Горацкі павет Магілёўскай губерні, сучасны Горацкі раён — 22.3.1961) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1941). Дацэнт (1938).
Біяграфія [правіць]
Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1926). У арміі са снежня 1915. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1918. У грамадзянскую вайну камандзір палка на Заходнім фронце. З 1938 намеснік камандуючага войскамі БВА, начальнік Ваеннай акадэміі Генштаба, камандуючы Паўночна-Каўказскім і Прыбалтыйскім ваеннымі акругамі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга і Цэнтральнага франтоў, намеснік камандуючага войскамі Заходняга, Волхаўскага, Карэльскага франтоў. Удзельнік абарончых баёў у Прыбалтыцы, Крыме, пад Смаленскам, Маскоўскай бітвы 1941, разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Ленінградам і Ноўгарадам. У 1945—1948 камандуючы войскамі Уральскай ваеннай акругі.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3.
