Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі
Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі (16 (30) верасня 1895 — 5 снежня 1977) — выбітны савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1943), начальнік Генштаба, член Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання. У гады Вялікай Айчыннай вайны А. М. Васілеўскі ў якасці начальніка Генеральнага штаба (1942—1945) прымаў дзейны ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні практычна ўсіх буйных аперацый на савецка-германскім фронце. З лютага 1945 г. камандаваў 3-м Беларускім фронтам, кіраваў штурмам Кёнігсберга. У 1945 галоўнакамандуючы савецкімі войскамі на Далёкім Усходзе ў вайне з Японіяй. Адзін з найбуйнейшых палкаводцаў Другой сусветнай вайны.
У 1949—1953 гадах Міністр узброеных сіл і Ваенны міністр СССР. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945), кавалер двух ордэнаў «Перамога» (1944, 1945).
| Кавалеры ордэна «Перамога» | ||
|---|---|---|
| Двухразовыя |
А. М. Васілеўскі · Г. К. Жукаў · І. В. Сталін |
|
| Аднаразовыя | ||
| Замежныя | ||
