З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аніс, або бядрынец анісавы (Pimpinélla anísum) — аднагадовая травяністая расліна сямейства сельдэрэевыя (Apiáceae). Радзіма — Малая Азія. Культывуецца ў Еўропе, Азіі, Паўднёвай Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі малапашыраная культура, вырошчваецца ў адкрытым грунце і цяпліцах.
Сцябло прамое, галінастае, вышынёй 25-50 см. Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобнае, з зубчастым краем, на доўгіх чаранках, сцябловае — складанаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у складаных парасоніках. Плод — шэра-зялёная двухсямянка. Святло-, цяпло- і вільгацелюбівая расліна, патрабавальная ўрадлівасці глебы. Размнажаюць насеннем. Плады маюць да 6 % эфірнага і да 28 % тлустага алею.
Вострапрыпраўная расліна.
Выкарыстоўваецца ў хлебапякарнай, кандытарскай і лікёрагарэлачнай прамысловасцях, парфумерыі і медыцыне. Добры меданос.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А-Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.:іл.