Хрысціянства ў Саудаўскай Аравіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Саудаўскай Аравіі афіцыйна забаронена вызнаваць хрысціянства, усе грамадзяне гэтай краіны павінны быць мусульманамі. Рэлігійная паліцыя (Мутавін) сочыць за выкананнем заканадаўства пра рэлігію. Грамадзяне Саудаўскай Аравіі, якія перайшлі ў хрысціянства ці якую-небудзь іншую рэлігію, прыгаворваюцца да смяротнага пакарання.

Большасць хрысціян Саудаўскай Аравіі — грамадзяне замежных дзяржаў. Публічна вызнаваць хрысціянства, праводзіць адкрытыя набажэнствы ў краіне забаронена нават замежнікам. Неафіцыйна правядзенне хрысціянскіх абрадаў, набажэнстваў практыкуецца ў прыватных дамах, прыватных навучальных установах. Дзяржава забараняе ўезд у краіну замежных хрысціянскіх святароў, а таксама распаўсюджанне хрысціянскай літаратуры.

Паводле ацэнак, да 800 тысяч (4 %) жыхароў Саудаўскай Аравіі (уключаючы грамадзян і замежнікаў) — хрысціяне, з іх 500 тысяч — каталікі, якія ўваходзяць у юрысдыкцыю апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі, цэнтр якога знаходзіцца ў горадзе Манама, Бахрэйн. Сярод хрысціянскай абшчыны Аравіі — жыхары Эр-Рыяда (галоўным чынам замежнікі), якія жывуць на ўзбярэжжы Чырвонага мора этнічныя копты, эфіёпы і эрытрэйцы.

У 2007 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XVI сустракаўся з каралём Саудаўскай Аравіі і абмяркоўваў пытанне становішча хрысціян у гэтай краіне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя рэгіёны цяперашняй Саудаўскай Аравіі (напрыклад, рэгіён Наджран) былі населены хрысціянамі да X стагоддзя, аднак затым хрысціяне былі знішчаны мусульманамі.

Некаторыя арабскія плямёны Аравіі (Бану Тагліб, Бану Тамім) таксама спавядалі хрысціянства, але пазней пад ціскам мусульман перасяліліся ў Сірыю і Ірак.

Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі[правіць | правіць зыходнік]

Карта юрысдыкцыі апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі

У 1953 годзе Святы Прастол заснаваў апостальскую прэфектуру Кувейта, якая ў 1954 годзе была ператворана ў апостальскі вікарыят. У 2011 годзе апостальскі вікарыят Кувейта быў пераназваны ў апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі. Да 2012 года цэнтр апостальскага вікарыята знаходзіўся ў горадзе Кувейт, пасля чаго быў пераведзены ў горад Манама. Пад юрысдыкцыяй апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі знаходзяцца каталікі, якія пражываюць у Саудаўскай Аравіі, Бахрэйне, Катары і Кувейце. З 2005 года біскупам з'яўляецца Каміла Балін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]