Хуан Луіс Бейгбедэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуан Луіс Бейгбедэр
ісп.: Juan Luis Beigbeder
міністр замежных спраў Іспаніі[d]
12 жніўня 1939 — 30 кастрычніка 1940
Папярэднік Francisco Gómez-Jordana Sousa[d]
Пераемнік Рамон Серана Суньер
High Commission of Spain in Morocco[d]
13 красавіка 1937 — 12 жніўня 1939
Папярэднік Luis Orgaz Yoldi[d]
Пераемнік Карлас Асенсіа Кабанільяс

Нараджэнне 31 сакавіка 1888(1888-03-31)[1]
Смерць 5 чэрвеня 1957(1957-06-05)[1] (69 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Juan Luis Beigbeder y Atienza
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, ваенны
Прыналежнасць Нацыяналістычная фракцыя (Іспанія)[1]
Званне брыгадны генерал[1]
Бітвы
Узнагароды
Grand Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild Grand Cross of the Military Merit - White Badge Cross of the Military Merit - White Decoration
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуан Луіс Бейгбедэр-і-Ацьенса (ісп.: Juan Luis Beigbeder y Atienza; 31 сакавіка 18886 чэрвеня 1957) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч эльзаскага паходжання[2], міністр замежных спраў Іспаніі (1939—1940)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Інжынерную акадэмію Гвадалахары[4]. На працягу шаснаццаці гадоў служыў у Марока[5]. Удзельнічаў у Другой Мелільскай кампаніі і Рыфскай вайне.

У 1910-я гады разам з карыкатурыстам Антоніа Готам падрыхтаваў даведнік па Тэтуану[6].

У 1915 годзе ажаніўся з Марыяй Федрыяні-і-Марцінам Эсперанса.

У 1926—1934 гадах працаваў ваенным аташэ пры пасольствах Іспаніі ў Парыжы і Берліне[2]. Пасля займаў розныя пасады ў адміністрацыі Іспанскага Марока.

У ліпені 1936 года прыняў удзел у дзяржаўным перавароце, з якога пачалася грамадзянская вайна ў Іспаніі. Узначаліў Дэлегацыю па справах карэнных народаў[7]. Дзякуючы дзеянням Бейгбедэра нацыяналісты заручыліся падтрымкай мараканцаў[8]. Адначасна ён прадухіліў масавыя хваляванні пасля бамбардзіроўкі Тэтуана рэспубліканскай авіяцыяй[9]. Дамовіўся з ваенным аташэ Германіі ў Парыжы генералам Кюленталем[10][11] і консулам Італіі ў Танжэры Джузэпэ Лукардзі[12] аб аказанні дапамогі пры перакідцы паўстанцкіх войск з Марока ў Іспанію.

У красавіку 1937 года прызначаны вярхоўным камісарам Іспаніі ў Марока[13].

У жніўні 1939 года Франсіска Франка па прапанове свайго швагра Рамона Серана Суньера прызначыў Бейгбедэра міністрам замежных спраў.

У кастрычніку 1940 года ён быў адпраўлены ў адстаўку[14]. Адной з прычын сталі чуткі пра стасункі з грамадзянкай Вялікабрытаніі Разаліндай Фокс, якая была агентам спецслужбаў[15].

У 1943 годзе быў прызначаны ваенным аташэ пры пасольстве Іспаніі ў Вашынгтоне[16].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Бейгбедэр сустракаецца ў рамане 2009 года «Час паміж швамі» Марыі Дуеньяс, дзеянні якога часткова адбываюцца ў міжнароднай зоне Танжэр і ў Тэтуане.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Лазара Іерусалімскага (1940)
  • Халіфійскі ордэн «За заслугі»

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Alía Miranda, Francisco; del Valle Calzado, Ángel Ramón; Morales Encinas, Olga M. (2008). La guerra civil en Castilla-La Mancha, 70 años después. Cuenca: Servicio de Publicaciones de la Universidad de Castilla-La Mancha. 
  • Bravo Nieto, Antonio (2014). «Una guía desconocida de la ciudad de Tetuán: el Tetuán artístico y pintoresco de Juan Beigbeder y Antonio Got». Revista Intercultural Dos Orillas (13-14): 16-23. ISSN 2255-1816. 
  • Elena, Alberto (2004). Romancero marroquí. El cine africanista durante la Guerra Civil. Madrid: Filmoteca Española. 
  • Laureau, Patrick (2010). Condor: The Luftwaffe in Spain, 1936-39. Stackpole Books. ISBN 978-0-8117-0688-9
  • Martínez Bande, José Manuel (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro. ISBN 84-306-0487-1. 
  • Payne, Stanley G. (2008). Franco and Hitler: Spain, Germany, and World War II. Yale University Press. 
  • Pike, David Wingeate (2008). Franco and the Axis Stigma. Palgrave Macmillan. 
  • Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2
  • Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 84-226-0874-X
  • Urquijo Goitia, José Ramón (2008) [2001]. Gobiernos y ministros españoles en la edad contemporánea. Madrid: CSIC. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]