Царква Пакрова Божай Маці (Дубічы)
Праваслаўны храм | |
Царква Пакрова Божай Маці | |
---|---|
52°39′15″ пн. ш. 23°25′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Вёска | Дубічы Цэркеўнэ |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Варшаўска-Бельская епархія |
Будаўніцтва | 1946—1955 гады |
Матэрыял | драўніна |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Пакрова Божай Маці ў Дубічах — парафіяльная праваслаўная царква. Яна належыць да благачынія Кляшчэлі варшаўска-бельскай дыяцэзіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Існуючая сёння царква была пабудавана ў 1946-1954 гадах і асвечана 14 кастрычніка 1955 года. Уяўляе сабой драўляны ашалёваны будынак трохзрубавай канструкцыі. Над ганкам узвышаецца вежа-званіца. Цынкавы дах. Вежа ўвянчаная купалам. Іканастас зроблены ў 1992 годзе (папярэдні быў перанесены ў царкву ў Ялонцы).
На пачатку 1990-х гадоў царква была цалкам адрамантаваная.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першая царква была пабудавана ў 1593 годзе, што пацвярджае прывілей Жыгімонта II Аўгуста. Наступная пісьмовая згадка пра царкву ў 1727 годзе. Сённяшняя царква (на падмурку папярэдняй царквы 1729 года, згарэўшай у 1941 годзе) была пабудаваная дзякуючы шчодрасці мясцовага насельніцтва.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Царкоўныя метрыкі царквы ў Дубічах(недаступная спасылка)
- Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego nr 2/2013, Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, ISSN 02039-4499, ss.15–17
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Пакрова Божай Маці (Дубічы)