Цыбуля прычасночная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цыбуля прычасночная
Батанічная ілюстрацыя, Janus Kops 1893
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium scorodoprasum L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   182618
NCBI   166823
EOL   1084944
GRIN   t:2373
IPNI   528834
TPL   ???

Цыбуля прычасночная, ракамболь, іспанскі часнок (Allium scorodoprasum) — агароднінная расліна падсямейства цыбулевых.

Двухгадовая расліна з яйцападобнай цыбулінай, укрытай скурыстай карычневай абалонкай. Лісце лінейнае, недудкаватае, вельмі кароткае. Кветкавая стрэлка 40—80 см. Парасон з фіялетавымі цыбулінамі, шматкветкавы.

Выкарыстоўваецца ў ежу ў сырым выглядзе, цыбуліны соляць. Ужываюць як мачагонны сродак.

Размнажаецца цыбулінамі і паветранымі бульбачкамі. Азімая расліна. Вырошчваецца ракамболь, як і азімы часнок.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.