Цімафею, 1-ы ліст
Цімафею, 1-ы ліст – першы ліст апостала Паўла да Цімафея. Адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Знаходзіцца пасля другога ліста да Фесаланікійцаў перад другім лістом да Цімафея
Змест |
Адрасат [правіць]
Ліст адрасаваны аднаму з найадданым і верных супрацоўнікаў Паўла – Цімафею. Бацька Цімафея быў грэкам, а маці яўрэйкай, якая прыняла Хрысціянства. Імя Цімафея перакладаецца з грэчаскай мовы як “шануючы Бога”. Бабка Цімафея таксама была хрысціянкай. Нарадзіўся Цімафей у горадзе Лістра, што ў Малой Азіі. Павел наведаў Лістру надчас першай місіянерскай вандроўкі. У той час Паўлу спададаўся малады юнак-хрысціянін і ён узяў яго як супрацоўніка. Цімафей аказаўся вельмі адданым супрацоўнікам і застаўся з апосталам да канца. Нават калі Павел быў у зняволенні, Цімафей быў разам. Ва ўсіх цэрквах, якія заснаваў Павел, Цімафей карыстаўся любоў’ю і павагай. Гэта быў вельмі сумленны і працавіты юнак, які аддана выконваў усе даручэнні Паўла, але часам ён быў сціплым і не рашучым. Таму ведаючы гэта, Павел жадаў падбадзёрыць свайго супрацоўніка ў цяжкія для яго хвіліны.
Цімафей разам з Паўлам з’яўляецца сааўтарам вялікай колькасці лістоў апостала: Першага і Другога Фесаланікійцам, Другога Карынфянам, Філіпянам, Каласянам, Філімону.
Змест ліста [правіць]
Калі Павел заставіў Цімафея ў Эфесе, то ён асабіста даў яму шэраг парад, якія цяпер ён паўтарае ў сваім лісце. Магчыма, ліст павінен быў чытацца перад вернікамі, каб паказаць, што ўсё, робіць Цімафей згодна зтым, чаму вучыў апостал.
Па-першае, Цімафей павінен быў супрацстаяць ілжэвучэнням, якія ўключалі яўрэйскі місціцызм і язычніцкі аскэтызм, і разглядалі матэрыю і ўвесь свет як вялікае зло, таму ілжэнастаўнікі забаранялі есці нейкую ежу і ўступаць у шлюб. Павел бачыў у гэтых вучэнняў нябяспеку існаванню Царкве.
Па-другое, Павел заклікае Цімафея паставіць надзейных і адданых людзей біскупамі ды дыяканамі ў Эфесе. Таму ў лісце ён прыводзіць ва узор якасці, якімі павінен мець хрысціянскі кіраўнік.
Таксама Павел падрабязна растлумачвае Цімафею, як той павінен адносіцца да сяброў хрысціянскай суполкі рознага ўзросту, полу і сацыяльнага становішча, асабліва звяртаючы ўвагу на старшынь і ўдоў, якія жылі за кошт суполкі.
Месца і час напісання ліста [правіць]
Часі месца напісання дакладна вызначыць цяжка. Існуюць меркаванні, што пасля суда Нерона Павел атрымаў волю і змог прапаведваць у Іспаніі і зноў наведаць заснаваныя ім суполкі. Таму месцам напісання можа быць Македонія, а напісаны ліст у 67 годзе.
Структура ліста [правіць]
Ліст складаецца з 6 раздзелаў, якія можна падзяліць на дзве часткі. У первай апостал разглядае праблемы кіраўніцтвам царквы, а ў другой даюцца практычныя парады Цімафею адносна выканання ім абавязкаў кіраўніцтва царквой. Ліст пачынаецца з патрабавання супрацстаяць ілжэвучэнням. Потым ідзе ўдзячная малітва Богу, за якой следуе вучэнне пра малітву, каб вернікі маліліся за ўладу і ўладароў. Пасля разглядаюцца прынцыпы кіраўніцтва суполкай, а таксама патрабаванні да будучых біскупаў і дыяканаў. Другая частка ліста прысвечана жыццю суполкі і асабістым настаўленням.
Кароткі план ліста [правіць]
- Прывітанне (1:1-3)
- Царква і яе кіраўніцтва (1:3-3:16)
- Настаўленні Цімафею адносна яго абавязкаў (4:1-6:21)
У сеціве [правіць]
Першы ліст Цімафею у перакладзе В. Сёмухі
| Кнігі Новага Запавету | |
|---|---|
| Евангеллі | |
| Гістарычныя кнігі | |
| Лісты апостала Паўла да цэркваў | |
| Пастырскія лісты апостала Паўла |
Цімафею, 1-ы ліст • Цімафею, 2-і ліст • Ціту • Філімону |
| Іншыя лісты | |
| Лісты апосталаў | |
| Апакалептычныя кнігі | |
