Чарльз Роберт Кокерэл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чарльз Роберт Кокерэл
Фатаграфія
Дата нараджэння:

28 красавіка 1788(1788-04-28)

Месца нараджэння:

Лондан

Дата смерці:

17 верасня 1863(1863-09-17) (75 гадоў)

Месца смерці:

Лондан

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Лондан, Плімут, Оксфард

Архітэктурны стыль:

паладыянства

Найважнейшыя пабудовы:

Музей Ашмала, Музей Фіцуільяма

Узнагароды:

Каралеўскі залаты медаль

Чарльз Роберт Кокерэл (англ.: Charles Robert Cockerell) — англійскі архітэктар і археолаг.

Кокерэл у 1809 годзе быў асістэнтам архітэктара Роберта Сміркса пры аднаўленні тэатра Ковент Гардэн. З 1810 па 1817 год ён вывучае антычную архітэктуру ў Італіі, Грэцыі і Малой Азіі. Працаваў на раскопках храма Ахаі на Эгіне, а таксама храма Апалона ў Басах. Фрыз з гэтага храма, які захоўваецца цяпер у Брытанскім музеі, быў перапраўлены ў Англію Кокерэлам.

Вярнуўшыся на радзіму, Кокерэл адкрывае ў 1817 годзе ў Лондане сваё архітэктурнае атэлье. У 1848 годзе майстар быў узнагароджаны Каралеўскім залатым медалём у вобласці архітэктуры. З 1860 года Кокерэл — прэзідэнт Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў. Яму належаць праекты, акрамя ўсяго іншага, будынкаў Банка Англіі ў Плімуце (1835), Брысталі (18441847), Манчэстэры (1845) і ў Ліверпулі (18451848), музея Ашмала ў Оксфардзе (18391845) і музея Фіцуільяма ў Кембрыджы (1848).

Працы[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.