Чолент

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чолент
חמין - czulent.jpg

Чолент (шолент, чолнт) (ідыш: טשאָלנט, [ˈtʃolənt] або [ˈtʃʊlənt]) — традыцыйная яўрэйская суботняя страва з мяса і мясных костак, гародніны, крупы і фасолі, якая гатуецца перад Шабатам. Нагадвае смажаніну або густы суп.

Існуе шмат варыяцый стравы, якая з'яўляецца традыцыйнай як для ашкеназаў, так і для сефардаў.[1] Асноўнымі інгрэдыентамі для чолента з'яўляюцца мяса, бульба, бабы і ячмень. Сефарды пры гатаванні чолента (або хаміна) выкарыстоўваюць рыс замест бабоў і ячменю, і кураціну замест ялавічыны. Традыцыйна ў сефардскі чолент дадаюць суцэльныя яйкі ў шкарлупіне (huevos haminados), якія за нач становяцца карычневымі. Ашкеназскі варыянт чолента часта ўтрымлівае кавалачкі кішкі або хэлзль (фаршаваныя гусіныя або курыныя шыйкі). Дзякуючы павольнаму гатаванню на працягу цэлай ночы водары розных інгрэдыентаў перамешваюцца і ствараюць асаблівы смак чолента.

Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Чолент часткова вараць яшчэ ў пятніцу — да паловы або да траціны гатоўнасці, а затым змяшчаюць на блех — жалезны ліст на сярэдняе полымя газавай гарэлкі. Тут ён даходзіць да гатоўнасці.

Зноскі

  1. A Pot Full of Beans and Love, Haaretz, 10 November 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]