Чучхэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Hammer and sickle.svg

Чучхэ (кар.: 주체) — паўночнакарэйская ідэалогія, абвешчаная ў 1955 годзе Кім Ір Сенам.

У КНДР чучхэ як афіцыйная ідэалогія лічыцца гарманічнай трансфармацыяй ідэй марксізму-ленінізму на аснове старажытнакарэйскай філасофскай думкі. Упершыню пасля вызвалення Радзімы, тэрмін «чучхэ» прагучаў у прамове Кім Ір Сена "Аб выкараненні дагматызму і фармалізму ў ідэалагічнай працы і аб усталяванні чучхэ» (кар.: 사상사업에서 교조주의와 형식주의를 퇴치하고 주체를 확립할 데 대하여), зробленай 28 снежня 1955 года.

Згодна з Канстытуцыяй 1972 года, КНДР — суверэнная сацыялістычная дзяржава, якая ў сваёй дзейнасці кіруецца ідэямі «чучхэ». У адпаведнасці з гэтымі ідэямі ўсе пытанні ўнутранага жыцця павінны вырашацца з пазіцый самастойнасці, з апорай на ўласныя сілы.

Паводле афіцыйнага пункту гледжання гісторыкаў КНДР, доўгі час лічылася, што ідэі чучхэ абвясціў Кім Ір Сен ў 1930 годзе ў вёсцы Калунь (Кітай), аднак у цяперашні час лічыцца, што ідэі чучхэ пачалі фармавацца з моманту ўтварэння «Саюза звяржэння імперыялізму» (17 кастрычніка 1926 года).

У 1980-я гады Кім Ір Сен выпусціў шэраг артыкулаў пра ідэі чучхэ, канчаткова сфармаваў яе як філасофскую сістэму. Аднак асноўнага тэксту, які расказваў бы сутнасць вучэння чучхэ, няма. Хоць тэрмін пастаянна сустракаецца ў працах Кім Ір Сена, праца пад назвай «Аб ідэях чучхэ» была напісана Кім Чэн Ірам і нагадвае хутчэй кароткі курс асноўных пастулатаў, а не сур'ёзную тэарэтычную працу.

З 8 ліпеня 1997 года ў Паўночнай Карэі прынята новае «летазлічэнне чучхэ», пачаткам якога з'яўляецца 1912 - год нараджэння Кім Ір Сена.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]