Антыкамунізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Hammer and sickle.svg
Сімвал антыкамунізму
Яшчэ адзін з сімвалаў

Антыкамуні́зм — сукупнасць ідэалогій і палітычных дактрын, накіраваная супраць камуністычных ідэй, палітычных арганізацый і камуністычных аднапартыйных рэжымаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найболей уплывовым і актуальным для сусветнай палітыкі антыкамунізм быў у перыяд пасля 1917 года. Ён з'яўляўся цэнтральным, сістэмаўтваральным элементам ідэалогіі і практыкі расійскага «белага руху», нацысцкай Германіяй, «Заходняга блоку» ў эпоху «Халоднай вайны». У гэты перыяд камуністычная ідэалогія асацыявалася перш за ўсё з адной са звышдзяржаў — СССР (хоць далёка не ўсе марксісты і камуністы света падтрымлівалі сучасную ім ідэалогію Савецкага Саюза), а антыкамунізм, адпаведна, з антысаветызмам. Пасярод заходняга блока часоў Халоднай вайны жорсткі антыкамунізм супрацьстаяў, у сваю чаргу, сілам, якія лічылі магчымымі мірнае суіснаванне з сацыялістычнымі дзяржавамі і канвергенцыю сістэм. Буйнымі ідэолагамі антыкамунізма ў 1980-я гады былі Рональд Рейган (глядзіце таксама дактрына Рейгана) і Маргарэт Тэтчер.

Сярод накірункаў, якія прытрымліваліся антыкамуністычнай ідэалогіі, былі анархізм, фашызм, нацыяналізм розных краін і напрамкаў (кітайскі Гаміньдан, рэжым Франсіска Франка), традыцыйны аўтарытарны кансерватызм і манархізм, лібералізм, ідэалогія шматлікіх рэлігій (у тым ліку Каталіцкай царквы, а таксама ісламскі фундаменталізм). Часам гэтыя ўплывы спалучаліся (напрыклад, у рыторыцы Рейгана аб'ядноўвалася ліберальная ідэалогія з па-хрысціянску кансерватыўнай).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons