Чырвоная Паляна (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Чырвоная Паляна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
13 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовыя індэксы
247642
Аўтамабільны код
3
Чырвоная Паляна на карце Беларусі ±
Чырвоная Паляна (Брагінскі раён) (Беларусь)
Чырвоная Паляна (Брагінскі раён)
Чырвоная Паляна (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Чырвоная Паляна (Брагінскі раён)

Чырво́ная Паля́на[1] (трансліт.: Čyrvonaja Paliana, руск.: Чирвоная Поляна) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын - Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з пачатку XX стагоддзя як сяліба, з 1914 года працаваў вятрак. Напачатку 1920-х гадоў сюды перасяліліся некалькі сем'яў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас "Будаўнік сацыялізму". Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі мястэчка. У 1959 годзе ў складзе калгасу "Першамайск" (цэнтр — вёска Малажын).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 9 гаспадарак, 13 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930 год — 29 двароў, 149 жыхароў.
  • 1940 год — 105 жыхароў.
  • 1959 год — 132 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 9 гаспадарак, 13 жыхароў.
  • 2006 год — 9 гаспадарак, 13 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 2 — у працаздольным і 11 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0