Пераносы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пераносы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
87 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247642
Аўтамабільны код
3
Пераносы на карце Беларусі ±
Пераносы (Беларусь)
Пераносы
Пераносы (Гомельская вобласць)
Пераносы

Перано́сы[1] (трансліт.: Pieranosy, руск.: Переносы) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пераноскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавалі вятрак (з 1929 года) і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгасу «XVII партз'езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 39 гаспадарак, 87 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 20 двароў.
  • 1897 год — 41 двор, 300 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 54 двары, 376 жыхароў.
  • 1930 год — 75 двароў, 456 жыхароў.
  • 1959 год — 399 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 39 гаспадарак, 87 жыхароў.
  • 2006 год — 39 гаспадарак, 72 чалавека, з якіх 16 ва ўзросце да 16 гадоў, 30 — у працаздольным і 26 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]