Ленінск (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Ленінск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
60 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовы індэкс
247642
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203836031
Ленінск на карце Беларусі ±
Ленінск (Брагінскі раён) (Беларусь)
Ленінск (Брагінскі раён)
Ленінск (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Ленінск (Брагінскі раён)

Ле́нінск[1] (трансліт.: Lieninsk, руск.: Ленинск) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 41 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай аднабакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Ленінскага сельсавета Халмецкага, з 4 жніўня 1927 года Лоеўскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Шлях да сацыялізму», дзейнічалі 2 ветракі, гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Чамярысы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 23 гаспадаркі, 39 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930 год — 38 двароў, 211 жыхароў.
  • 1959 год — 281 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 23 гаспадаркі, 39 жыхароў.
  • 2006 год — 27 гаспадарак, 60 чалавек, з якіх 11 ва ўзросце да 16 гадоў, 18 — у працаздольным і 31 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]