Шарлота Бельгійская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шарлота Бельгійская
Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine
Charlotte, Empress of Mexico.jpg
Партрэт пэндзля Ф. К. Вінтэрхальтэра
сцяг
Імператрыца-кансорт Мексікі
10 красавіка 1864 — 19 чэрвеня 1867
Папярэднік: манархія адноўлена
Пераемнік: манархія скасавана
 
Нараджэнне: 7 чэрвеня 1840({{padleft:1840|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:7|2|0}})
Лакен, Брусель, Бельгія
Смерць: 19 студзеня 1927({{padleft:1927|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (86 гадоў)
Мейсэ, Бельгія
Род: Саксен-Кобург-Гоцкая
Бацька: Леапольд I, кароль Бельгіі
Маці: Луіза Марыя Арлеанская
Муж: Максіміліян I, імператар Мексікі

Шарлота (поўнае імя фр.: Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine; 7 чэрвеня 184019 студзеня 1927) — прынцэса Бельгіі з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, пасля замужжа імператрыца-кансорт Мексікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адзіная дачка караля Леапольда I і яго другой жонкі Луізы Арлеанскай, сястра Леапольда II і Філіпа Фландрскага. Яна была названа ў гонар першай жонкі Леапольда, прынцэсы Шарлоты Уэльскай, якая памерла пры родах. Прынцэса даводзілася стрыечнай сястрой каралеве Вялікабрытаніі Вікторыі і яе мужу герцагу Альберту, а таксама Фердынанду II Партугальскаму.

27 ліпеня 1857 года Шарлота ажанілася з аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам (18321867), малодшым братам імператара Франца Іосіфа[1]. Той прызначыў Максіміліяна віцэ-каралём Ламбарда-Венецыянскага каралеўства і пара некалькі гадоў правяла ў Італіі.

У 1863 годзе пры падтрымцы французскага імператара Напалеона III Максіміліян атрымаў тытул і карону Імператара Мексікі. Пасля прыбыцця ў Мексіку ў 1864 годзе пара каранавалася і засталася жыць у Мехіка, абраўшы як рэзідэнцыю Чапультэпекскі палац. Як імператрыца, Шарлота змяніла імя і стала звацца на іспанскі манер Карлотай. Пасля ўсяго некалькіх месяцаў пасля каранацыі Напалеон III вырашыў спыніць свой мексіканскі праект і Максіміліян пазбавіўся яго падтрымкі. Новы імператар сутыкнуўся з процідзеяннем з боку рэспубліканцаў і Злучаных Штатаў. Бачачы няўстойлівасць становішча, Шарлота вярнулася ў Еўропу, дзе паспрабавала знайсці падтрымку для мужа. Аднак яе высілкі былі марныя, у яе з'явіліся сімптомы шызафрэніі і моцны стрэс. У Мексіку яна так і не вярнулася. Сумныя весткі з Мексікі і няўдача місіі падарвалі здароўе Шарлоты, яна пакутавала на шызафрэнію і наступныя гады жыла пад наглядам урачоў у сваім замку пад Бруселем. Яна памерла так і не даведаўшыся, што ў 1867 годзе яе муж быў расстраляны[1].

Шарлота і Максіміліян не мелі дзяцей. У 1865 імперская пара ўсынавіла Агусціна і Сальвадора Ітурбідэ, унукаў былога імператара Мексікі Агусціна Ітурбідэ. Пасля падзення манархіі ўсынаўленне страціла сілу.

Па чутках, у 1866 годзе Шарлота сустракалася з бельгійскім афіцэрам Альфрэдам ван дэр Смісенсам і вынікам іх сувязі стала нараджэнне Максіма Вейгана. Сам Вейган, будучы французскі генерал, адмовіўся пацвердзіць ці аспрэчыць гэту інфармацыю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шарлотта, императрица мексиканская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Prince Michael of Greece; The Empress of Farewells - The Story of Charlotte, Empress of Mexico, New York 1998.
  • del Paso,Fernando: Noticias del Imperio. México 1987
  • Bibesco, Princesse Marthe: Charlotte et Maximilien. París 1962.
  • Castelot, André: Maximiliano y Carlota. La Tragedia de la Ambición. México 1985.
  • Corti, Conte Egon Caesar: Maximilian und Charlotte von Mexiko. Nach dem bisher unveröffentlichten Geheimarchive des Kaisers Maximilian und sonstigen unbekannten Quellen. 2 Vols. Zurich, Leipzig, Viena 1924.
  • Corti, Conte Egon Caesar: Maximilian von Mexiko. Die Tragödie eines Kaisers. Francfort del Meno 1953.
  • Desternes, Suzanne; Chandet, Henriette: Maximilien et Charlotte. París 1964.
  • Gómez Tepexicuapan, Amparo: “Carlota en México.” En: Igler, Susanne; Spiller, Roland (eds.): Más nuevas del imperio. Estudios interdisciplinarios acerca de Carlota de México. Francfort del Meno 2001. (=Erlanger Lateinamerika-Studien. 45). p. 27-40.
  • Miguel de Grecia: La Emperatriz del Adiós. El trágico destino del emperador Maximiliano y su mujer Carlota. Barcelona 2000.
  • Harding, Bertita: Phantom Crown. The story of Maximilian and Carlota of Mexico. 3a edición. México 1967 [1935].
  • Haslip, Joan: The Crown of Mexico: Maximilian and his Empress Carlota. 2a edición. Nueva York 1972.
  • Hyde, Montgomery H.: Mexican Empire. The history of Maximilian and Carlota of Mexico. Londres 1946.
  • Igler, Susanne: Carlota de México. México 2002. (=Grandes Protagonistas de la Historia Mexicana) [segunda edición: 2006].
  • Igler, Susanne: De la intrusa infame a la loca del castillo: Carlota de México en la literatura de su 'patria adoptiva'. Frankfurt: Peter Lang 2007 (Studien und Dokumente zur Geschichte der Romanischen Literaturen, 58).
  • Kerckvoorde, Mia: Charlotte. La passion et la fatalité. París 1981.
  • Maria y Campos, Armando: Carlota de Bélgica. La infortunada Emperatriz de México. México 1944.
  • Praviel, Armand: La vida trágica de la emperatriz Carlota. Buenos Aires 1937.