Шах-Джахан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шах-Джахан на паўлінавым троне. Мініяцюра

Шах-Джахан (5 студзеня 1892, г. Лахор, цяпер Пакістан — 22 студзеня 1666) — правіцель Магольскай імперыі (1627-58).

3 дынастыі Вялікіх Маголаў, сын Джахангіра. У маладосці меў імя Хурам, у 1616 за перамогі ў Дэкане атрымаў імя-тытул Шах-Джахан («правіцель свету»). У 1622-25 узняў паўстанне супраць бацькі, але быў разбіты і памілаваны. Калі стаў Вялікім Маголам (1627), забіў сваіх братоў і сваякоў, каб пазбавіцца ад прэтэндэнтаў на прастол. Пры ім пабудаваны Тадж-Махал, «Чырвоны форт», «Саборная мячэць» (у Дэлі) і інш.; узмацнілася пранікненне ў Індыю еўрапейскіх гандлёвых кампаній. Чуткі пра смерць Шах-Джахана ў 1658 прывялі да міжусобнай вайны паміж яго сынамі, у выніку якой прастол захапіў старэйшы сын Аўрангзеб. Шах-Джахан быў зняволены ў сваіх пакоях да самай смерці.