Джахангір
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ДЖАХАНГІ́Р Салім (1569, г. Агра, Індыя — 1627) — правіцель Магольскай імперыі (1605 — 1627).
3 дынастыі Вялікіх Маголаў, сын Акбара.
Пры ім адменены рэформы Акбара, узмацнілася ўлада феадалаў-джагірдараў. У 1613 дазволіў англійскай Ост-Індскай кампаніі заснаваць гандлёвую факторыю ў г. Сурат. Пашырыў межы дзяржавы на поўначы Індыі.
Знаўца мастацтва і літаратуры, мецэнат архітэктуры і мініяцюрнага жывапісу. Аўтар успамінаў.