Эдвард Грыг
| Эдвард Грыг Edvard Hagerup Grieg |
|
| Э.Грыг - нарвежскі кампазітар | |
| Імя пры нараджэнні: | Эдвард Хагеруп Грыг |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 15 чэрвеня 1843 |
| Месца нараджэння: | Берген, Нарвегія |
| Дата смерці: | 4 верасня 1907 (64 года) |
| Месца смерці: | Берген, Нарвегія |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | кампазітар |
| Бацька: | Аляксандр Грыг |
| Маці: | Гесіна Хагеруп |
| Жонка: | Ніна Хагеруп |
| Дзеці: | Аляксандра (памерла ва ўзросце 1 года ад менінгіту) |
Э́двард Хагеруп ГРЫГ (нарв. Edvard Hagerup Grieg; 15 чэрвеня 1843, г. Берген, Нарвегія — 4 верасня 1907) — нарвежскі кампазітар перыяду рамантызма, музычны дзеяч, піяніст, дырыжор. Буйнейшы прадсгаўнік нарвежскай кампазітарскай школы. Член Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі (1872), Французскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1889), ганаррвы доктар музыкі Кембрыджскага (1893) і Оксфардскага (1906) універсітэтаў.
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1858-62, клас К.Райнеке), а таксама ў Н. Гадэ і інш. Разам з кампазітарам Р. Нурдракам, які паўплываў на станаўленне яго творчай індывідуальнасці, і інш. арганізаваў міжскандынаўскае музычнае таварыства «Эўгэрпа» (1864, Капенгаген). 3 1866 жыў у Крысціяніі (Осла), сябраваў з паэгам і драматургам Б. Б'ёрнсанам, паводле п'ес якога напісаў шэраг музычна-сцэнічных твораў, у т.л. незакончаную оперу «Улаф Тругвасан», музыку да п'есы «Сігурд Крыжаносец», 1872; эскізы да оперы «Арнльут Геліне», да меладрамы для чытальніка і аркестра «Бергліёт», шмат рамансаў і песень. У 1871 заснаваў канцэртнае Музычнае таварыства (цяпер Філарманічнае таварыства). У 1880-90-я г. набыў сусветную сяаву як кампазітар, дырыжор, піяніст. У 1898 у Бергене арганізаваў І фестываль нарвежскай музыкі (праводзяцца і цяпер, з 1953 — шгогоднія фестывалі яго музыкі).
Творчасць [правіць]
Творчасць Грыга фарміравалася пад уплывам нарвежскай народнай культуры. Яго творчасць глыбока нацыянальная, з рысамі нямецкага рамантызму. Майстар фартэпіяннай («Лірычныя п'есы» і інш. цыклы) і камерна-вакальнай музыкі (каля 150 рамансаў і песень). Яркі індывідуальны стыль Э.Грыга, тонкага каларыста, у многім блізкі да музыкі імпрэсіянізму. Ён па-новаму трактаваў санатную форму (струнны квартэт, 3 санаты для скрыпкі і фартэпіяна; санаты для віяланчэлі і фартэпіяна, для фартэпіяна), драматызаваў і сімфанізаваў форму варыяцый («Старанарвежскі раманс з варыяцыямі» для аркестра, «Балада» для фартэпіяна і інш.) і канцэрта (канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, 1868). У шэрагу твораў увасобіў вобразы народных легенд і паданняў (2 аркестровыя сюіты з музыкай да драмы «Пер Гюнт» Г. Ібсена, 1888, 1896; фартэпіянныя п'есы «Шэсце гномаў», «Кобальд»). Апрацоўваў нарвежскія народныя мелодыі. Пад уздзеяннем фальклору скпаліся характэрныя для Э.Грыга стылістьічныя прыёмы і асаблівасці гармоніі і рытмікі. Выступаў як музычны крытык (аўтабіяграфічны нарыс «Мой першы поспех», 1905; артыкул «Моцарт і яго значэнне для сучаснасці», 1906, і інш.).
Творчасць Эдварда Грыга стала эпохай у развіцці нарвежскага мастацтва.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвард Грыг- Эдвард Грыг: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Афіцыйны сайт Трольхаўген (нарв.) (ням.) (англ.)