Эдвард Сэйпір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эдвард СЭ́ЙПІР (Сепір) (англ.: Edward Sapir; 26 студзеня 1884, Лаўенберг, Памеранія, Германія — 4 лютага 1939) — амерыканскі лінгвіст і антраполаг. Прафесар антрапалогіі Чыкагскага ўніверсітэта (19251931), прафесар антрапалогіі і лінгвістыкі Ельскага ўніверсітэта (19311939).

Вучань Ф. Боўса. Зрабіў фундаментальныя ўнёскі ў агульную тэорыю лінгвістыкі, амер-індыйскую і інда-еўрапейскую лінгвістыкі. Зрабіў антрапалагічныя ўнёскі ў этналогію, тэорыю культуры, псіхалогію культуры. Занатаваў, часта ад апошніх жывых носьбітаў, 39 моў амерыканскіх індзейцаў. Збіраў этнаграфічную інфармацыю, перакладаў фальклор індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Супольна з Б. Уорфам распрацаваў гіпотэзу Сепіра-Уорфа.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Time Perspective in Aboriginal American Culture: A Study in Method. — 1916. Манаграфія, у якой быў фармалізаваны метад гістарычнай рэканструкцыі гісторыі культуры і мовы.
  • Language: An Introduction to the Study of Speech. — 1921. Класічная праца па вывучэнні мовы і культуры ва ўзаемных стасунках і уплывах.
  • A bird's eye view of American languages north of Mexico. Science 54:408. — 1921. Класічная 6-групавая класіфікацыя моваў амерыканскіх індзейцаў.
  • Central and North American languages. Encycl. Br. 5:138-41. — 1929. Пашыраны варыянт класіфікацыі (1921), які ўлучае дадатковае пасярэдняе падзяленне на 23 групы.
  • The Psychology of Culture: A Course of Lectures. Reconstructed and edited by J. T. Irvine. Berlin: Mouton de Gruyter. — 1993. Рэканструкцыя з рукапісаў Сэйпіра па псіхалогіі культуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).