Эміль Крэпелін
| Эміль Крэпелін | |
| Emil Kraepelin | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
7 кастрычніка 1926 (70 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: |
Псіхіятрыя, патапсіхалогія |
| Месца працы: |
Верхнебаварская псіхіятрычная бальніца (1879—1882); клініка П. Э. Флексіга (1882); клініка В. Эрба (1883); псіхіятрычная бальніцы ў Герліцы (1883—1884); Дрэздэнская псіхіятрычная бальніца і дом для састарэлых (1884); Правінцыйная псіхіятрычная бальніца ў Любежы (жнівень 1884 — красавік 1885); Тартускі ўніверсітэт (1885—1891); Універсітэцкая псіхіятрычная клініка вялікага герцага Бадэнскага (1891—1903); Мюнхенскі ўніверсітэт (1903—1922) |
| Альма-матэр: | |
| Навуковы кіраўнік: |
Ф. фон Рынекер(ням.) бел., В. Вунт |
| Вядомыя вучні: |
Э. Р. Міхельсон(польск.) бел., Л. Л. Дарашкевіч(польск.) бел., А. Оерн(польск.) бел., А. Бер(польск.) бел., А. Бертэлс(польск.) бел., Г. Хігіер(польск.) бел., Г. Ашафенбург(англ.) бел., Р. Э. Гаўп(англ.) бел., М. Урстэйн(польск.) бел., Э. Рудзін(англ.) бел., І. Лангэ(польск.) бел., Альфонс Якаб |
| Вядомы як: |
аўтар сучаснай назалагічнай канцэпцыі ў псіхіятрыі і класіфікацыі псіхічных захворванняў; стваральнік канцэпцыі «dementia praecox», маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу і параноі; унёс велізарны ўклад у разуменне прыроджанай прыдуркаватасці і істэрыі; прапанаваў вучэнне аб рэгістрах; піянер культурнай псіхіятрыі і псіхафармакалогіі; аўтар мноства псіхіятрычных паняццяў; педагог і барацьбіт з алкагалізмам; патапсіхолаг |
Эміль Вільгельм Магнус Георг Крэпелін (ням.: Emil Wilhelm Magnus Georg Kraepelin; 15 лютага 1856, Нойштрэліц - 7 кастрычніка 1926, Мюнхен) — нямецкі псіхіятр. Вядомы як аўтар сучаснай назалагічнай канцэпцыі ў псіхіятрыі і класіфікацыі псіхічных захворванняў. Першым стварыў канцэпцыю «dementia praecox» — правобразу шызафрэніі; блізкую да сучаснай канцэпцыю маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу і параноі; унёс вялікі ўклад у разуменне прыроджанай прыдуркаватасці і істэрыі. Прапанаваў вучэнне аб рэгістрах. Быў піянерам культурнай псіхіятрыі і псіхафармакалогіі. Апісаў і назваў мноства псіхіятрычных паняццяў: шызафазія; слоўная акрошка; парафрэнія; кверулянцкае трызненне; алігафрэнія; хвароба Альцгеймера; аніяманія; стаў шырока ўжываць тэрмін «дысмарфафобия». Таксама вядомы шырокай педагагічнай дзейнасцю і грамадзянскай пазіцыяй прафілактыкі алкагалізму. Сярод прац па патапсіхалогіі вядомы метад «рахунак паводле Крэпеліна».
Быў прафесарам псіхіятрыі ў Гейдэльбергу. Скончыў медыцынскі факультэт у Лейпцыгу ў 1878 годзе, у 1886 быў запрошаны на кафедру душэўных і нервовых хвароб у Дэрпцкі ўніверсітэт і ўзначаліў ўніверсітэцкую клініку на 80 месцаў. У 1891 г. вярнуўся ў Германію. З 1891 г. - прафесар Гейдэльбергскага ўніверсітэта, а з 1903 - Мюнхенскага ўніверсітэта. З 1922 г. працаваў у Мюнхенскім інстытуце псіхіятрыі. Ён пісаў вельмі шмат, пераважна па клінічнай псіхіятрыі і эксперыментальнай псіхалогіі, у якой быў вучнем В. Вунта. У 1883 г. выпусціў кароткі падручнік душэўных хвароб, які ўжо ў 1893 годзе выйшаў 4-м выданнем у значна павялічаным памеры. Яго падручнік «Psychiatrie» (1910-1915) вытрымаў мноства выданняў і быў перакладзены на шматлікія мовы.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-медыка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па псіхіятрыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра псіхолагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
