Вільгельм Вунт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм Вунт

Вільгельм Максіміліян ВУНТ (ням.: Wilhelm Maximilian Wundt; 16 жніўня 1832, Некараў каля Манхайма — 31 жніўня 1920, Гросботэн каля Лейпцыга) — нямецкі псіхолаг, фізіёлаг і філосаў, заснавальнік эксперыментальнай псіхалогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў медыцыну ва універсітэтах Тубінгена, Гейдэльберга і Берліна. Быў вучнем Г. Геймгольца. У 1857 стаў выкладчыкам, а з 1864 прафесарам Гейдэльбергскага універсітэта. З 1874 — прафесар філасофіі Цюрыхскага ўніверсітэта; у 18751917 — ардынарны прафесар філасофіі Лейпцыгскага ўніверсітэта18891890 — ягоны рэктар). Заснаваў тут у 1879 годзе першую ў свеце лабараторыю эксперыментальнай псіхалогіі, дзе вывучаў час рэакцыі, утварэнне асацыяцый, увагу, пачуцці. У 1883 годзе заснаваў першы ў свеце часопіс па эксперыментальнай псіхалогіі «Філасофскія даследаванні».

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У якасці прадмета псіхалогіі разглядаў змест свядомасці.

Стварыў «трохмерную» тэорыю пачуццяў. Ён выдзяляў тры часткі эмоцый: задавальненне-незадавальненне, спакой-узрушанасць, напружанасць-разрадка. Кожная элементарная эмоцыя мае спецыфічныя суадносіны гэтых уласцівасцей. Эмоцыі з падобнымі уласцівасцямі могуць аб'ядноўвацца. Акрамя таго, некаторыя сітуацыі нараджаюць цэлыя комплексы больш-менш розных эмоцый.